Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Largo - Tempo giusto alla breve
Расклад Падкасты

Папа: літургія павінна спрыяць яднанню чалавека з Богам

Ажывіць штодзённую літургію, каб стаць "Божымі табернакулюмамі сярод людзей", заклікаў Папа выкладчыкаў і студэнтаў Літургічнага інстытута Універсітэта святога Пацыяна (Барселона), якіх 10 мая 2024 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Вітаючы гасцей, Святы Айцец нагадаў ім аб тым, што 2024 год прысвечаны малітве ў рамках падрыхтоўкі да Юбілею. “Важна, каб у вашых даследаваннях вы разважалі аб неабходнасці імкнуцца да яднання з Панам і аб сродках, якія Ён з дапамогай Касцёла даў нам для гэтага”, - адзначыў Папа.

Літургія таксама нагадвае нам аб тым, што сустрэча з Богам належыць усім. Чалавек прызначаны для літургіі, таму што ён прызначаны для Бога, але літургія без еднасці чалавека з Богам – гэта аберацыя. Магчыма, менавіта таму святы Бэнэдыкт пры абранні сваіх манахаў у якасці крытэрыю выкарыстоўваў іх гатоўнасць да ўдзелу ў Боскай літургіі, у сэнсе асабістай і супольнай сустрэчы з Богам. 

Папа заклікаў гасцей “працаваць над тым, каб ажывіць нашу паўсядзённую літургію”, каб нашы супольнасці сталі Божымі табернакулюмамі сярод людзей, якія ў сваёй малітве шукаюць Езуса.

10 мая 2024, 12:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930