Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак сустрэўся з дзецьмі са Школы малітвы Францішак сустрэўся з дзецьмі са Школы малітвы 

Францішак сустрэўся з дзецьмі са Школы малітвы

24 мая 2024 года Папа сустрэўся з дзецьмі і моладдзю, якія ўдзельнічаюць у другім этапе Школы малітвы, рыхтуючыся іх да Юбілею 2025 года. Іх суправаджаў прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак паразмаўляў з 80 удзельнікамі ініцыятывы ў парафіі святой Бернадэт Субіру, у раёне Колі-Аньенэ, ва ўсходняй частцы Рыма.

Дзеці не чакалі, што Пантыфік наведае іх падчас штотыднёвай сустрэчы. Так было і 11 красавіка 2024 года, калі Францішак наведаў групу з 200 дзяцей, якія рыхтаваліся да Першай Камуніі ў парафіі святога Яна Марыі Віянэя.

Папа адказаў на пытанні аб веры і малітве. Ён звярнуў увагу на тое, што Бог мае план для кожнага, і параіў падчас малітвы пытацца ў Яго, чаго Ён ад нас чакае. Францішак заахвоціў падлеткаў не ісці па жыцці ў адзіноце, а развіваць сяброўства.

“Часам мы можам заблудзіцца ў лабірынтах жыцця. Самае важнае пры выхадзе з цемры – не ісці ў адзіночку, таму што ў адзіноце вы губляеце арыенціры. Важна размаўляць аб сваёй сітуацыі”, - заахвоціў Папа.

Ён сказаў хлопчыку, які прызнаўся ў адсутнасці веры ў Бога, што ніхто не асудзіць яго за гэта, але важна стаць на шлях і імкнуцца да ідэалу.

У размове з маладой парай Святы Айцец выказаў занепакоенасць глыбокім дэмаграфічным крызісам у Італіі і падкрэсліў важнасць нараджальнасці, “якая заўсёды з’яўляецца пасланнем вялікай надзеі”.

Ён адзначыў, што Касцёл, каб заставацца аўтарытэтам, павінен пазбавіцца ўсяго мірскога. “Каштоўнасці Касцёла – гэта каштоўнасці Евангелля, а не каштоўнасці грамадства, якое называе сябе каталіцкім”, - лічыць Папа.

Напрыканцы Францішак даў параду не баяцца рызыкаваць жыццём дзеля высокіх ідэалаў.
 

25 мая 2024, 10:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930