Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Inizio - Die Schuldigkeit des ersten Gebots (L'obbligo del Primo Comandamento)Singspiel spirituale KV 35, per soli e orchestra
Расклад Падкасты
Францішак і Бэнэдыкт XVI Францішак і Бэнэдыкт XVI   (ANSA)

Успаміны Францішка пра Бэнэдыкта XVI: ён быў для мяне бацькам

"Наступнік" – пад такім загалоўкам 3 красавіка 2024 года выйдзе ў свет кніга ўспамінаў Францішка пра Бэнэдыкта XVI. Яна засноўваецца на інтэрв'ю, якое Папа даў іспанскаму журналісту Хаўеру Марцінэсу-Бракалю.

Марыя Валодзіна - Vatican News

"Ён быў для мяне бацькам", - сказаў пра свайго папярэдніка Папа Францішак на старонках кнігі Наступнік. Мае ўспаміны пра Бэнэдыкта XVI (El sucesor. Mis recuerdos de Benedicto XVI), якая ў сераду, 3 красавіка, пабачыць свет у выдавецтве Editorial Planeta.

"Бэнэдыкт быў чалавекам вялікай ласкі. У некаторых выпадках некаторыя людзі карысталіся ім, магчыма, без злога намеру, і абмяжоўвалі яго рух. На жаль, у пэўным сэнсе яны яго акружалі. Ён быў вельмі далікатным чалавекам, але не слабым, а моцным. Ён быў сціплы і лічыў за лепшае не навязвацца. Тады ён шмат пакутаваў", - сказаў Святы Айцец.

"Ён дазволіў мне расці, быў цярплівы. І калі заўважаў нешта, то думаў тры ці чатыры разы, перш чым сказаць мне пра гэта. Ён дазволіў мне расці і даў мне свабоду прымаць рашэнні. Ён пакінуў мне свабоду, ніколі не ўмешваўся. Аднойчы, калі ён не зразумеў адно рашэнне, то вельмі натуральным чынам папрасіў у мяне тлумачэнняў. Ён сказаў мне: "Слухай, я гэтага не разумею, але рашэнне ў тваіх руках". Я патлумачыў яму прычыны, і ён застаўся задаволены", - падзяліўся Францішак сваімі ўспамінамі пра Бэнэдыкта XVI. "Ён ніколі не пазбаўляў мяне сваёй падтрымкі. Можа быць, было нешта, што ён не падзяляў, але ён ніколі не казаў гэтага”, - дадаў Папа.

Францішак узгадаў абставіны свайго развітання з Папам-эмерытам у сераду, 28 снежня 2022 года, калі ён у апошні раз бачыў яго жывым: “Бэнэдыкт ляжаў у ложку. Ён яшчэ быў у свядомасці, але не мог гаварыць. Ён глядзеў на мяне, паціскаў мне руку, разумеў, што я кажу, але не мог прамовіць ні слова. Я застаўся з ім некаторы час, глядзеў на яго і трымаў яго за руку. Я выдатна памятаю яго светлыя вочы... Я сказаў яму некалькі пяшчотных слоў і благаславіў яго. Так мы развіталіся".

Францішак выказаў сваё меркаванне аб пераемнасці пантыфікатаў: "Тое, што я бачу ў апошніх Папах, гэта тое, што кожны наступнік заўсёды быў пазначаны пераемнасцю. Пераемнасцю і адрозненнем”, таму што “ў пераемнасці кожны нёс сваю асабістую харызму... Заўсёды ёсць пераемнасць, а не разрыў".

Папа распавёў пра канкрэтны выпадак, калі Бэнэдыкт XVI абараніў яго ад абвінавачванняў у прапагандзе аднаполых шлюбаў. “Як ён абараняў мяне! Ён заўсёды абараняў мяне", - заўважыў Францішак.

На пытанне журналіста пра некаторыя кнігі, апублікаваныя з нагоды смерці Бэнэдыкта XVI, Францішак адказаў, што яны прычынілі яму вялікі боль. “Вельмі сумна, што ў дзень пахавання была апублікаваная кніга, якая перавярнула ўсё з ног на галаву, распавядаючы рэчы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Вядома, гэта не ўплывае на мяне. Але мне было балюча, што Бэнэдыкта выкарыстоўвалі. Кніга была апублікаваная ў дзень яго пахавання, і я ўспрыняў гэта як недахоп высакароднасці і чалавечнасці”.

Нарэшце, Францішак падзяліўся з Хаўерам Марцінэсам-Бракалем тым, што ён распарадзіўся перагледзець цырымонію пахавання Пантыфікаў, патлумачыўшы, што памінальнае чуванне Бэнэдыкта XVI было апошнім, калі цела Папы выстаўлялася без труны, з падушкамі на катафалку. "Хай з імі развітваюцца і хаваюць, як любога іншага сына Касцёла. З годнасцю, як любога іншага хрысціяніна", - пажадаў Папа.

02 красавіка 2024, 13:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930