Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Біскуп-намінант Дэвід Уолер Біскуп-намінант Дэвід Уолер 

Святы Айцец прызначыў біскупа для былых англікан

29 красавіка 2024 года Папа прыняў адстаўку мансеньёра Кейта Ньютана ад пастырскага кіравання Персанальным ардынарыятам Маці Божай Уолсінгемскай у Вялікабрытаніі і прызначыў біскупам-ардынарыем ксяндза Дэвіда Артура Уолера.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Уолер быў святаром Англіканскай Царквы з 1992 года. Ён служыў шпітальным капеланам, уваходзіў у дыяцэзіяльны Сінод. У 2000 годзе стаў пробашчам англіканскай парафіі Святога Збавіцеля ў Уолтэмстаў, ва ўсходнім Лондане.

Пасля публікацыі Апостальскай канстытуцыі Anglicanorum coetibus у 2009 годзе Уолер вырашыў стаць на шлях еднасці з Каталіцкім Касцёлам. Ён прыняў святарскае пасвячэнне ў Каталіцкім Касцёле ў 2011 годзе, пасля чаго займаў пасады адміністратара парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Ілфардзе і пробашча парафіі Хрыста Валадара ў Чынгфардзе. У Ардынарыяце ён таксама выконваў абавязкі старшыні Кіраўнічай рады, дэкана для Паўднёва-Усходняй Англіі і генеральнага вікарыя.

У лістападзе 2009 года Бэнэдыкт XVI выдаў дакумент пад назвай Anglicanorum coetibus, што дало магчымасць англіканам пераходзіць у Каталіцкі Касцёл, захоўваючы свае традыцыі і абрад. Першы Персанальны ардынарыят для былых англікан паўстаў у Вялікабрытаніі і атрымаў тытул Маці Божай Уолсінгемскай. У той час яго ўзначаліў былы англіканскі епіскап Кейт Ньютан.
 

29 красавіка 2024, 12:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930