Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Alla breve)
Расклад Падкасты
Папа падчас сустрэчы з Патрыярхам Неафітам падчас свайго візіту ў Балгарыю. 2019 год Папа падчас сустрэчы з Патрыярхам Неафітам падчас свайго візіту ў Балгарыю. 2019 год  (Vatican Media)

Пантыфік спачувае пасля смерці праваслаўнага Патрыярха

Святы Айцец нагадаў пра ўклад спачылага прадстаяцеля Балгарскай Праваслаўнай Царквы ў экуменічны дыялог. Ён зрабіў гэта ў спачувальнай тэлеграме Мітрапаліту Варненскаму і Вялікапрэслаўскаму Іаану.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец адзначыў, што памерлы 13 сакавіка 2024 года іерарх быў вялікім сведкам веры Балгарскай Царквы. “Неафіт сведчыў каштоўнае служэнне Евангеллю і дыялогу і, нягледзячы на шматлікія пакуты, заставаўся чалавекам пакоры і радасці, прыкладам жыцця, прысвечанага Пану і Яго Царкве”, - напісаў Францішак.

“Запэўніваю Ваша Высокапраасвяшчэнства, Святы Сінод і ўсіх вернікаў Балгарскай Праваслаўнай Царквы ў асаблівай памяці ў маіх малітвах, каб Езус Хрыстус, Які “ўваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў” (Велікодны трапар), напоўніў вашы сэрцы суцяшэннем і супакоем”, - гаворыцца ў папскай тэлеграме.

Неафіт, які памёр ва ўзросце 78 гадоў, быў трэцім у гісторыі Патрыярхам Сафіі і ўсяе Балгарыі. Ён займаў пасаду апошнія 11 гадоў.

62,7 працэнта з 6,5 мільёнаў жыхароў Балгарыі дэкларуюць прыналежнасць да Праваслаўнай Царквы, амаль 10 працэнтаў з'яўляюцца паслядоўнікамі ісламу, 0,6 – католікі. Амаль 16 працэнтаў – гэта людзі нерэлігійныя, а 9,5 працэнта падчас перапісу 2021 года не адказалі на пытанне пра веру.
 

17 сакавіка 2024, 10:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930