Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

Францішак прыняў удзел у літургіі Мукі Пана

У Вялікую пятніцу, 29 сакавіка 2024 года, Францішак узначаліў набажэнства Мукі Пана ў базіліцы святога Пятра. Гамілію па традыцыі прамовіў кардынал Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дома.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Езус прыйшоў не для таго, каб падправіць і ўдасканаліць тое ўяўленне пра Бога, якое склалася ў людзей, але, каб, у пэўным сэнсе, зрынуць яго і адкрыць сапраўднае аблічча Бога”, - сказаў італьянскі капуцын.

“Мы ведаем, што Бог усемагутны, але ў чым Яго ўсемагутнасць?”, - прапанаваў задумацца кардынал Канталамеса, заўважаючы, што “сапраўднае аблічча сваёй усемагутнасці Нябесны Айцец аб’явіў у сваім Сыне, “які становіцца на калені перад вучнямі, каб абмыць ім ногі; у тым, які, даведзены да самага радыкальнага бяссілля на крыжы, не перастае любіць і прабачаць, ніколі не асуджаючы”. “Сапраўдная ўсемагутнасць Бога – гэта поўнае бяссілле Галготы”, - сказаў прапаведнік.

“Які ж гэта ўрок для нас, якія, больш ці менш свядома, заўсёды хочам выстаўляць сябе напаказ! А асабліва ўрок для моцных гэтага свету! Для тых з іх, хто нават не думае пра служэнне, а толькі пра ўладу дзеля ўлады; для тых – кажа Езус у Евангеллі, – якія “пануюць над народамі” і нават “называюцца дабрадзеямі”, - дадаў ён.

Іерарх заўважыў, што ўсемагутнасць Бога праяўляецца таксама ва ўваскрасенні Хрыста – Яго канчатковым і незваротным трыумфе, які, аднак, адрозніваецца ад трыумфу імператараў, бо адбываецца ў таямніцы, без сведкаў. “Гэтым Ён хацеў сказаць нам, што пасля пакут не трэба чакаць знешняга, бачнага трыумфу, як зямной хвалы”, - заўважыў кардынал Канталамеса.

Прапаведнік падкрэсліў, што ўваскрослы Езус не аб’явіўся сваім ворагам, бо не хацеў іх прынізіць і паказаць, як яны памыляліся. “Усякая помста была б несумяшчальная з любоўю, якую Хрыстус хацеў засведчыць людзям сваёй мукай. Ён вядзе сябе гэтак жа пакорна ў хвале ўваскрасення, як і ў агоніі Галготы. Уваскрослы Езус клапоціцца не пра тое, каб збіць з панталыку сваіх ворагаў, а пра тое, каб адразу пайсці супакоіць разгубленых вучняў, а да іх – жанчын, якія не пераставалі верыць у Яго”, - дадаў ён.

Кардынал нагадаў, што ў мінулым часта казалі пра “трыумф Святога Касцёла”, але “сёння мы разумеем, наколькі гэты трыумф адрозніваўся ад сапраўднага трыўмфа Езуса”. “Аднак не будзем асуджаць мінулае. Мы заўсёды рызыкуем быць несправядлівымі, асуджаючы мінулае з пункту гледжання сённяшняга менталітэту”, - сказаў капуцын, заклікаючы прыняць заклік, які Езус скіроўвае да свету з вышыні свайго крыжа: “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11,28).
 

30 сакавіка 2024, 08:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930