Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Сядзіба ААН у Жэневе Сядзіба ААН у Жэневе  (ANSA)

Святы Пасад: рэлігійная свабода парушаецца ў траціне краін свету

У рамках 55-й сесіі Савета па правах чалавека ААН арцыбіскуп Этарэ Балестрэра акрэсліў некаторыя праблемы, якія турбуюць Святы Пасад. Сярод іх сітуацыя з рэлігійнай свабодай, развіццём штучнага інтэлекту і ідэалагічнай каланізацыяй.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе падкрэсліў, што “рэлігійная свабода парушаецца ў амаль траціне краін свету”, у якіх пражывае ў агульнай колькасці каля 4,9 мільярда чалавек. Ён звярнуў увагу таксама на дыскрымінацыю і рэлігійную цэнзуру ў заходніх краінах, якія ажыццяўляюцца ў імя талерантнасці і інклюзіўнасці. У сваю чаргу законы, накіраваныя на барацьбу з распальваннем нянавісці, часта выкарыстоўваюцца для абмежавання права на свабоду думкі, сумлення і веравызнання. Папскі дыпламат пажадаў, каб у ходзе працы Савета па правах чалавека былі выяўлены і абмеркаваны працяглыя парушэнні асноўных правоў чалавека, устаноўлены іх першапрычыны і прыняты дзейсныя меры для іх спынення.

Арцыбіскуп Балестрэра згадаў словы Папы з адгартацыі Laudate Deum пра тое, што “свет стаў настолькі шматпалярным і адначасова настолькі складаным, што для эфектыўнага супрацоўніцтва неабходны іншыя рамкі”. Неабходна рэагаваць з дапамогай глабальных механізмаў на выклікі ў сферы экалогіі, аховы здароўя, культуры і грамадскага жыцця, у першую чаргу для таго, каб умацаваць павагу да самых элементарных правоў чалавека. Але для гэта патрэбны новыя працэсы прыняцця рашэнняў і іх легітымізацыі, у цэнтры якіх павінна знаходзіцца годнасць асобы, якую Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека прызнае асновай міру, правоў чалавека, справядлівасці і свабоды.

Прадстаўнік дыпламатыі Святога Пасаду зазначыў, што “чалавечая годнасць павінна стаць кіруючым прынцыпам таксама ў развіцці і выкарыстанні штучнага інтэлекту”. Прагрэс у гэтай галіне павінен адбывацца “з павагай да асноўных правоў чалавека, служыць чалавеку, а не канкурыраваць з ім, павінен спрыяць, а не перашкаджаць міжасабовым адносінамі, братэрству, крытычнаму мысленню і здольнасці праніклівасці”.

Павага да чалавечай годнасці патрабуе ад нас адмаўлення ад усякіх спроб прынізіць выключнасць чалавечай асобы праз звядзенне яе да узроўню алгарытмаў ці сукупнасці даных, - сказаў ватыканскі дыпламат, дадаючы, што “нельга дазволіць сучасным сістэмам вырашаць лёс чалавека аўтаномна”. Таму “развіццё штучнага інтэлекту можа лічыцца поспехам” толькі калі будзе здзяйсняцца з адказнасцю і падтрымкай фундаментальных каштоўнасцей.

На думку арцыбіскупа Балестрэра, многія праблемы сёння “паходзяць з адсутнасці павагі да чалавечай годнасці” і з таго факту, што мы не прызнаем сябе ўзаемазвязанымі. Ён згадаў таксама пра спробы ўвядзення так званых “новых правоў”, якія не заўсёды адпавядаюць таму, што добрае для чалавека, вядуць да “ідэалагічнай каланізацыі”, якая пагражае чалавечай годнасці, стварае падзелы паміж культурамі, грамадствамі і дзяржавамі і не спрыяе адзінству і міру. Замест гэтага мы павінны ўзрастаць на аснове “правільнага разумення ўсеагульнага братэрства і павагі да святасці кожнага чалавечага жыцця”. “Прынцыпы братэрства і салідарнасці павінны зноў быць у цэнтры нашай працы”, - сказаў дыпламат, называючы ўсеагульнае братэрства “неабходнай умовай для поўнага ажыццяўлення правоў чалавека ў сучасным свеце”.
 

29 лютага 2024, 09:01
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930