Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты

Папа: развіццё навукі і тэхналогій не павінна знявечыць чалавека

Неабходна развіваць атрыманыя таленты, не дапускаючы знявечання чалавека і скасавання канстытутыўных адрозненняў, якія ствараюць парадак у сусвеце, - адзначыў Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Як можна зразумець тое, што характарызуе чалавечую істоту?” – разважанню над гэтай праблемай прысвечана сёлетняя Генеральная асамблея Папскай акадэміі жыцця, з членамі якой Францішак сустрэўся 12 лютага 2024 года ў Ватыкане. Ён заўважыў, што гаворка ідзе пра тэму “надзвычайнай важнасці”, а таксама пра “старажытнае і заўсёды новае пытанне”, якое новыя тэхналогіі робяць яшчэ больш складаным.

Папа спаслаўся на меркаванне навукоўцаў, якія сцвярджаюць, што нельга апрыёры быць “за” ці “супраць” машын і тэхналогій. “Тое, што трэба зрабіць, гэта ўпісаць навуковыя і тэхналагічныя веды ў больш шырокі гарызонт сэнсу, пазбягаючы такім чынам тэхнакратычнай гегемоніі”, - сказаў ён.

Пантыфік спаслаўся пра спробы рэпрадуктаваць чалавечую істоту з дапамогай інструментаў і логікі тэхнікі. Такі падыход, на яго думку, “прадугледжвае звядзенне чалавека да сукупнасці характарыстык, якія можна ўзнавіць”, пачынаючы з выкарыстання лічбавай мовы, што прэтэндуе на выражэнне ўсякага роду інфармацыі праз лічбавыя коды.

Францішак падкрэсліў, што “ўзрастаючыя здольнасці навукі і тэхнікі, прымушаюць людзей адчуваць сябе галоўнымі героямі творчага акту, падобнага да боскага, які стварае вобраз і падабенства чалавечага жыцця, уключаючы магчымасці размаўляць, якімі, як здаецца, надзелены “гаворачыя машыны”.

“Ці будзе чалавеку пад сілу ўліць дух у нежывую матэрыю? Гэта спакуса падступная. Таму ад нас патрабуецца разабрацца ў тым, як можна адказна рэалізоўваць крэатыўнасць чалавека, даверанага самому сабе. Гаворка ідзе пра развіццё атрыманых талентаў, не дапускаючы знявечання чалавека і скасавання канстытутыўных адрозненняў, якія ствараюць парадак у сусвеце”, - дадаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што гэта заданне ставіць нас “на антрапалагічны ўзровень і патрабуе развіцця культуры, якая, інтэгруючы рэсурсы навукі і тэхнікі, будзе здольнай распазнаваць і развіваць чалавечае ў яго асаблівай непаўторнасці”. Францішак падкрэсліў, што задача, якая стаіць перад навукоўцамі, прадугледжвае дыялог, міждысцыплінарны абмен, супрацьпастаўленне ведаў, узаемнае слуханне, крытычную рэфлексію і гатоўнасць стаць на недаследаваныя і невядомыя шляхі.

 

12 лютага 2024, 13:54
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930