Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo: Allegro vivace
Расклад Падкасты
Папа падчас святой Імшы ў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Архіўнае фота (1 лютага 2020 года) Папа падчас святой Імшы ў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Архіўнае фота (1 лютага 2020 года)  (Vatican Media)

Галоўныя цэлебрацыі з удзелам Пантыфіка ў студзені і лютым

Малітва на завяршэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, кананізацыя аргенцінскай благаслаўлёнай і цэлебрацыя на пачатак Вялікага посту – галоўныя літургічныя падзеі з удзелам Папы ў бліжэйшыя два месяцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

21 студзеня 2024 года Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу ў базіліцы святога Пятра з нагоды Нядзелі Божага Слова. 25 студзеня ён адправіцца ў базіліку святога Паўла за мурамі, дзе ўзначаліць малітву нешпараў на завяршэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

2 лютага Францішак правядзе літургію з нагоды 28-га Сусветнага дня кансэкраванага жыцця. Імша адбудзецца ў базіліцы святога Пятра і ў ёй будуць браць удзел прадстаўнікі розных інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

11 лютага ў базіліцы святога Пятра Святы Айцец узначаліць цэлебрацыю Імшы, падчас якой адбудзецца кананізацыя аргенцінскай манахіні, благаслаўлёнай Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ (свецкае імя Антоніа дэ Пас і Фігероа), вядомай як Мама Антула.

У Папяльцовую сераду 14 лютага Францішак адправіцца ў рымскі касцёл святога Анзэльма, дзе распачнецца пакаяннае набажэнства і працэсія да базілікі святой Сабіны на Авенцінскім пагорку. Там Папа будзе цэлебраваць Імшу з абрадам пасыпання галоў попелам, які здзяйсняецца ў Касцёле на распачацце Вялікага посту.
 

09 студзеня 2024, 12:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930