Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Спартыўная зала Дзяржаўнага ўніверсітэта Мінданаа ў Мараві, дзе адбыўся тэракт Спартыўная зала Дзяржаўнага ўніверсітэта Мінданаа ў Мараві, дзе адбыўся тэракт  (AFP or licensors)

Пантыфік моліцца за ахвяр тэракта на Філіпінах

Святы Айцец выказаў сваю блізкасць да сем'яў пацярпелых і жыхароў Мараві, дзе ў выніку тэракта 3 снежня 2023 года загінулі чацвёра чалавек і больш за сорак атрымалі раненні.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У тэлеграме за подпісам Дзяржаўнага сакратара П'етра Параліна адзначаецца, што Францішак "глыбока засмучаны паведамленнем аб раненнях і гібелі людзей у выніку выбуху, які адбыўся падчас Святой Імшы ў Дзяржаўным універсітэце Мінданаа ў Мараві".

Святы Айцец звярнуўся да біскупа Эдвіна дэ ла Пенья-і-Ангота з просьбай запэўніць усіх пацярпелых ад гэтай трагедыі ў яго духоўнай блізкасці. "Ён далучаецца да Вас у тым, каб даверыць душы памерлых ласкавай міласэрнасці Усемагутнага Бога, і моліць аб Божых дарах ацалення і суцяшэння для параненых і тых, хто панёс цяжкую страту", - гаворыцца ў тэлеграме.

Францішак моліцца аб тым, каб Хрыстус дараваў усім сілу адмовіцца ад насілля і пераадолець усякае зло дабром, і перадае сваё благаслаўленне "як залог сілы і суцяшэння ў Пане", - гаворыцца ў тэлеграме.

Чатыры чалавекі загінулі і сорак два былі параненыя ў выніку нападу на спартыўную залу Дзяржаўнага ўніверсітэта Мінданаа ў Мараві, найбуйнейшым мусульманскім горадзе на Філіпінах. Тэракт адбыўся падчас ранішняй Імшы 3 снежня 2023 года.

У той жа дзень пасля штотыднёвай малітвы Анёл Панскі Францішак выказаў сваю блізкасць ахвярам, іх сем'ям і жыхарам рэгіёна, дзе адбыўся тэракт.

04 снежня 2023, 10:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930