Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа ў Дзень задушны: хопіць войнаў, яны знішчаюць жыццё

У літургічны ўспамін Усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада 2023 года, Святы Айцец цэлебраваў Імшу на Рымскіх вайсковых могілках – Rome War Cemetery, молячы таксама за ўсіх, хто аддаў жыццё на войнах у нашы дні.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння, думаючы пра памерлых, папросім Пана аб міры, каб людзі больш на забівалі адзін аднаго на вайне. Шмат нявінных загінула, шмат салдат на ёй губляюць жыццё, і гэта таму, што вайна – заўсёды параза, заўсёды...”, - сказаў у кароткай гаміліі Пантыфік.

Францішак прыбыў на могілкі на паўгадзіны раней, чым было запланавана. Ён прывітаў вернікаў, якія нягледзячы на моцны дождж чакалі яго ля ўваходу ў некропаль, а таксама супрацоўнікаў грамадскага аб’яднання Commonwealth War Graves Commission, якое даглядае за могілкамі, дзе з 1947 года спачываюць рэшткі салдат Брытанскай Садружнасці Нацый, загінулых ці памерлых на тэрыторыі Італіі падчас Другой сусветнай вайны.

Папа ўсклаў белыя кветкі на магілы вайскоўцаў і ў цішыні памаліўся за іх. Падчас літургіі ён нагадаў, што зараз на вайне, у тым ліку “вельмі блізкай да нас, у Еўропе”, гіне шмат маладых і немаладых людзей.

“Жыццё знішчаецца без усведамлення гэтага. Не бывае поўнай перамогі. Так, хтосьці перамагае іншага, але за гэтым стаіць параза цаны, якая плаціцца”, - падкрэсліў Святы Айцец, дадаючы, што ўглядаючыся ў надпісы на мармуровых помніках над магіламі многіх маладых салдат, ён падумаў пра шматлікіх маці, якія атрымалі пахавальныя лісты, пра слёзы бацькоў і абарваныя жыцці.

Пантыфік адзначыў, што ўспамін памерлых вернікаў заахвочвае згадаць пра ўсіх тых, хто апярэдзіў нас на шляху да Пана, а таксама заклікаў прасіць у Бога аб міры і ласцы надзеі, якая дазваляе глядзець у будучыню.
 

02 лістапада 2023, 11:56
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930