Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа падчас Імшы ў Божае Нараджэнне Папа падчас Імшы ў Божае Нараджэнне 

Галоўныя цэлебрацыі з удзелам Пантыфіка ў снежні і cтудзені

Імша ў Божае Нараджэнне і традыцыйнае пасланне і благаслаўленне Urbi et Orbi – гэта галоўныя падзеі з удзелам Святога Айца ў калядны перыяд.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Расклад публічных набажэнстваў, якія пройдуць у бліжэйшыя месяцы з удзелам Францішка, абнародавала 28 лістапада 2023 года Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

Вігілійная Імша з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння распачнецца 24 снежня ў 19.30 у базіліцы святога Пятра. Апоўдні 25 снежня Пантыфік з цэнтральнай лоджыі сабора святога Пятра звернецца з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi да жыхароў Рыма і ўсяго свету і ўдзеліць ім урачыстае благаслаўленне.

У нядзелю 31 снежня у 17.00 Папа ўзначаліць у ватыканскай базіліцы Нешпары з нагоды ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі і спеў гімна Te Deum у падзяку за мінулы год.

У першы дзень новага 2024 года – ва ўрачыстасць святой Багародзіцы і 57-ы Сусветны дзень міру – у 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць урачыстую Імшу ў базіліцы святога Пятра. Там жа ён узначаліць 6 студзеня Эўхарыстыю ў свята Аб'яўлення Пана, таксама ў 10 гадзін раніцы.

У нядзелю Хросту Пана, 7 студзеня 2024 года, у 9.30 Францішак будзе цэлебраваць Імшу і пахрысціць дзяцей у Сікстынскай капэле.
 

29 лістапада 2023, 09:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930