Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Valzer in Fa min. Op.70 n.2
Расклад Падкасты
Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі  (AFP or licensors)

Папскі пасланнік сустрэўся з прадстаўніком МЗС Кітая

14 верасня 2023 года кардынал Матэа Марыя Дзупі, пасланнік Папы, сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком па справах Еўразіі Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Хуэем.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што “сустрэча, якая прайшла ў адкрытай і сяброўскай атмасферы, была прысвечана вайне ва Украіне і яе драматычным наступствам”. Падчас перамоў падкрэслівалася “неабходнасць аб’яднання намаганняў для заахвочвання да дыялогу і пошуку шляхоў, якія вядуць да міру”.

Была таксама закранута “праблема харчовай бяспекі з надзеяй, што экспарт збожжавых у бліжэйшы час можа быць гарантаваны, асабліва ў краіны найбольшай рызыкі”.

Візіт арцыбіскупа Балонскага і старшыні Канферэнцыі Біскупаў Італіі ў Кітай стаў чарговым этапам місіі, пажаданай Святым Айцом, каб падтрымаць гуманітарныя ініцыятывы і пошук шляхоў, якія могуць прывесці да справядлівага міру. Ён праходзіць 13-15 верасня 2023 года. 5-6 чэрвеня 2023 года іерарх пабываў у Кіеве, 28-30 чэрвеня – у Маскве, а 17-19 ліпеня – у Вашынгтоне.
 

15 верасня 2023, 08:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031