Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Святы Айцец заклікаў маліцца за Сінод Біскупаў

Маліцца за Касцёл, каб прыняў слуханне і дыялог як стыль жыцця на ўсіх узроўнях, - заклікаў Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы сваю малітоўную інтэнцыю на кастрычнік 2023 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Місія знаходзіцца ў сэрцы Касцёла. Больш за тое, калі Касцёл перажывае Сінод, сінадальная дынаміка падсілкоўваецца місійным пакліканнем. Такім чынам рэалізуецца адказ на заклік Езуса абвяшчаць Евангелле”, - сказаў Папа. Ён нагадаў, што з Сінодам “нічога не завяршаецца, а касцёльнае падарожжа будзе працягвацца”.

“Гэта шлях, які мы павінны прайсці як вучні з Эмаус – слухаючы Пана, які заўсёды выходзіць насустрач нам. Ён – Пан здзіўлення. Праз малітву і распазнаванне Святы Дух дапамагае нам выконваць “апостальства слухання” – гэта значыць слухаць Бога, каб прамаўляць Божым словам. Такім чынам мы набліжаемся да сэрца Хрыста, з якога нараджаецца наша місія і голас, што прыцягвае да Яго. Гэта голас, што адкрывае нам сутнасць місіі, якая заключаецца ў тым, каб дайсці да ўсіх, шукаць усіх, прымаць усіх, заахвочваць усіх, не выключаючы нікога”, - падкрэсліў Пантыфік.

“Молімся за Касцёл, каб прыняў слуханне і дыялог як стыль жыцця на ўсіх узроўнях, дазваляючы сіле Святога Духа весці сябе на перыферыі свету”, - агучыў Папа сваю малітоўную інтэнцыю.
 

29 верасня 2023, 16:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930