Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Presto. Andante amabile e con moto
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Насычаны графік цэлебрацый Святога Айца

Падарожжа ў Марсель, кансісторый, малітоўнае чуванне перад Сінода Біскупам і святыя Імшы з нагоды яго адкрыцця і закрыцця – галоўныя публічныя падзеі з удзелам Папы ў верасні і кастрычніку.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Служба папскіх літургічных цэлебрацый паінфармавала, што 22-23 верасня Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Марсель, падчас якога прадугледжаны малітоўныя сустрэчы і святая Імша, якую будзе цэлебраваць Пантыфік.

30 верасня Папа ўзначаліць правядзенне публічнага кансісторыя ў Ватыкане, падчас якога адбудзецца ўрачыстае ўключэнне ў Калегію кардыналаў новапрызначаных іерархаў. У гэты самы дзень вечарам Святы Айцец прыме ўдзел у экуменічным малітоўным чуванні, арганізаваным Супольнасцю Тэзэ перад пачаткам XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупа.

4 кастрычніка, у свята святога Францішка Асізскага, Пантыфік узначаліць эўхарыстычную цэлебрацыю на плошчы святога Пятра, у якой будуць браць удзел новыя кардыналы. Яна пройдзе з нагоды адкрыцця Сінода Біскупаў. 29 кастрычніка ў базіліцы святога Пятра Папа будзе цэлебраваць літургію з нагоды закрыцця сінадальнага сходу.
 

30 жніўня 2023, 12:22
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930