Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып Сусветных дзён моладзі – 2023 Лагатып Сусветных дзён моладзі – 2023 

Святы Айцец да пілігрымаў: едзьце на СДМ з радасцю і ўсе разам

Смела адправіцца ў сумеснае падарожжа, напоўненае радасцю, - з такім пажаданнем звярнуўся Францішак да групы італьянскіх удзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў кароткім відэазвароце.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Італьянская каталіцкая газета Avvenire апублікавала відэазварот Пантыфіка да маладых італьянцаў, якія 1-6 жніўня 2023 года прымуць удзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне.

"Жыццё – гэта падарожжа, а пакліканне моладзі ў тым, каб здзяйсняць падарожжы", - заахвоціў маладых пілігрымаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў удзельнікаў моладзевага форума “накіраваць погляд да месца прызначэння” і радасна адправіцца туды разам з іншымі. Смела імкнуцца наперад, заўсёды глядзець у напрамку сваёй мэты, рабіць гэта “з містыцызмам падарожжа”, заўсёды “разам з іншымі і ніколі ў адзіночку”, - пажадаў моладзі Папа.

Відэазварот Папы да маладых італьянцаў, якія прымуць удзел у СДМ у Лісабоне
24 ліпеня 2023, 10:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031