Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Католікі моляцца перад базылікай Маці Божай Шэшаньскай у Шанхаі Католікі моляцца перад базылікай Маці Божай Шэшаньскай у Шанхаі 

Святы Пасад абвясціў аб прызначэнні пастыра Шанхайскай дыяцэзіі

Святы Айцец прызначыў пастыра Шанхайскай дыяцэзіі ў кантынентальным Кітаі. Ім стаў біскуп Джозэф Шэнь Бінь, ранейшы пастыр Хаймэньскай дыяцэзіі ў правінцыі Цзянсу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Душпастырскае жыццё біскупа Шэня было звязана з Хаймэньскай дыяцэзіяй. Пасля святарскага пасвячэння 1 лістапада 1996 года ён служыў тут спачатку ў якасці вікарыя, затым генеральнага вікарыя і пробашча. 17 красавіка 2010 года са згоды Святога Пасада ён быў прызначаны дыяцэзіяльным біскупам Хаймэня. З'яўляецца старшынёй арганізацыі, вядомай як Калегія кітайскіх каталіцкіх біскупаў.

Шанхайская дыяцэзія не мела біскупа 10 гадоў. У 2012 годзе сюды прызначылі дапаможнага біскупа, рашэнне было ўзгоднена Святым Пасадам і кітайскімі ўладамі. Пасля таго як у дзень свайго пасвячэння біскуп Тадэус Ма Дацын абвясціў аб выхадзе з праўрадавай Патрыятычнай асацыяцыі кітайскіх католікаў, яго змясцілі пад хатні арышт. Улады да сённяшняга дня забараняюць яму выконваць біскупскія абавязкі.

Шанхайская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Sciamhaevensis) уваходзіць у Нанкінскую мітраполію. Мясцовая біскупская кафедра знаходзілася ў статусе sede vacante з 12 сакавіка 2000 года, пасля смерці папярэдняга пастыра – кардынала Ігнацыя Гун Піньмэя, які кіраваў ёй з ліпеня 1950 года.

Першы каталіцкі храм у Шанхаі быў пабудаваны ў 1608 годзе італьянскім езуітам Ладзара Катанэа. 13 снежня 1933 года тут з’явілася першая пастаянная каталіцкая структура – апостальскі вікарыят. Яго заснаваў Пій XI сваёй булай Iampridem Apostolica. 11 красавіка 1946 года Пій XII выдаў булу Quotidie Nos, якой стварыў Шанхайскую дыяцэзію. 9 чэрвеня 1949 года яна перадала частку сваёй тэрыторыі новастворанай дыяцэзіі Сучжоу.
 

15 ліпеня 2023, 12:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031