Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Мігранты ў пустыні паміж Лібіяй і Тунісам Мігранты ў пустыні паміж Лібіяй і Тунісам  (AFP or licensors)

Папа нагадаў пра сувязь пакаленняў, клімат, міграцыю і вайну

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 23 ліпеня 2023 года ў Ватыкане, Францішак нагадаў пра неабходнасць сувязі паміж маладымі і пажылымі, звярнуў увагу на экстрэмальныя кліматычныя з'явы, трагедыі мігрантаў і пакуты ўкраінскага народа.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Святы Айцец заклікаў маліцца за бабуль, дзядуль і ўнукаў у Сусветны дзень пажылых і напярэдадні Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. “Гэтыя Дні з'яўляюцца запрашэннем стварыць саюз паміж пакаленнямі, які так неабходны, таму што будучыня будуецца разам, у абмене досведам і ўзаемным клопаце маладых і пажылых людзей. Давайце не будзем забываць пра іх!”

Папа ўзгадаў экстрэмальныя кліматычныя з'явы, такія як анамальныя хвалі спякоты ў многіх краінах і паводкі ў Паўднёвай Карэі, выказаў сваю блізкасць да ахвяр і заклікаў кіраўнікоў краін зрабіць нешта больш канкрэтнае для абмежавання выкідаў забруджвальных рэчываў: “Гэта надзённая задача, і яе нельга адкладаць, яна тычыцца ўсіх. Давайце абаронім наш агульны дом!”

Францішак звярнуўся да ўрадаў краін Еўропы і Афрыкі з просьбай аб дапамозе тысячам мігрантаў, якія на працягу некалькіх тыдняў сутыкаюцца з невымоўнымі пакутамі ў пустынных раёнах Паўночнай Афрыкі. “Я звяртаюся з заклікам, асабліва да кіраўнікоў еўрапейскіх і афрыканскіх дзяржаў і ўрадаў, аказаць тэрміновую дапамогу гэтым братам і сёстрам. Хай Міжземнамор'е ніколі больш не будзе тэатрам смерці і бесчалавечнасці! Хай Пан асвяціць розумы і сэрцы ўсіх, абуджаючы пачуццё братэрства, салідарнасці і гасціннасці!” – звярнуўся Святы Айцец.

Напрыканцы прамовы Папа аднавіў заклік “маліцца за мір, асабліва за дарагую Украіну, якая працягвае пакутаваць ад смерці і разбурэння”, згадаўшы ракетны ўдар па Адэсе, які адбыўся мінулай ноччу.

23 ліпеня 2023, 13:43
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930