Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак падчас выступлення ў ФАО. Архіўнае фота Францішак падчас выступлення ў ФАО. Архіўнае фота  (ANSA)

Папа да ФАО: сёння ніхто не можа быць пазбаўлены хлеба

Мільёны людзей па-ранейшаму пакутуюць ад галечы і недаядання па ўсім свеце з прычыны ўзброеных канфліктаў, змены клімату і іншых стыхійных бедстваў, - напісаў Папа да ўдзельнікаў XLIII канферэнцыі ФАО.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак лічыць, што “трэба паўтараць зноў і зноў: беднасць, няроўнасць, адсутнасць доступу да элементарных рэсурсаў, такіх як ежа, пітная вада, медыцынскае абслугоўванне, адукацыя, жыллё, з'яўляюцца сур'ёзнай знявагай чалавечай годнасці”.

Ён спаслаўся на меркаванне многіх экспертаў, якія кажуць, што мэта знішчэння голаду не будзе дасягнута ў вызначаныя міжнароднай супольнасцю тэрміны. Нават калі так адбудзецца, перакананы Пантыфік, не варта тыражаваць новыя перагледжаныя праграмы, якія маюць не шмат агульнага з задавальненнем рэальных патрэб людзей.

“Мы павінны быць вельмі ўважлівымі і паважаць мясцовыя супольнасці, культурную разнастайнасць і традыцыйныя асаблівасці, якія нельга змяніць або знішчыць у імя недальнабачнай ідэі прагрэсу, якая ў рэчаіснасці рызыкуе стаць сінонімам ідэалагічнай каланізацыі”, - заўважыў Папа.

Ён нагадаў пра задачу, якая стаіць перад чалавецтвам – “сумесныя дзеянні ўсёй сям'і народаў”, дзе няма месца для канфліктаў або апазіцыі, бо “сучасныя велізарныя праблемы патрабуюць цэласнага падыходу з удзелам многіх зацікаўленых бакоў”.
“Апостальская Сталіца, - запэўніў Францішак, - працягне ўносіць свой уклад у агульнае дабро, прапаноўваючы вопыт і працу ўстаноў, звязаных з Каталіцкім Касцёлам, каб у нашым свеце ніхто не быў пазбаўлены хлеба надзённага, а наша планета атрымала неабходную абарону, каб яна зноў стала выдатным садам, які выйшаў з рук Створцы на радасць людзям”.
 

03 ліпеня 2023, 14:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031