Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Christe, Rex gloriae (Hymne). Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак даў інтэрв’ю эмірацкаму выданню Al-Ittihad

Аб важнасці Дакумента аб чалавечым братэрстве і задачы дарослых берагчы моладзь ад сучасных міражоў і сутыкнення цывілізацый казаў Францішак у інтэрв’ю эмірацкаму выданню Al-Ittihad.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“На маю думку, адзіны спосаб абараніць маладых людзей ад негатыўных меседжаў і ілжывых і выдуманых навін, а таксама ад спакус матэрыялізму, нянавісці і прадузятасці, – не пакідаць іх адных у гэтай бітве, даць ім неабходныя інструменты, такія як свабода, праніклівасць і адказнасць”, - падзяліўся Папа.

“Наша задача, - дадаў ён, - пераўтварыць рэлігійнае пачуццё ў супрацоўніцтва, у братэрства, у канкрэтныя справы дабра. Сёння нам патрэбны міратворцы, а не вытворцы зброі; сёння нам патрэбны будаўнікі міру, а не распальвальнікі канфліктаў; нам патрэбны пажарныя, а не падпальшчыкі; нам патрэбны прыхільнікі прымірэння, а не людзі, якія пагражаюць знішчэннем”.

Пантыфік асудзіў “усе небяспечныя для жыцця практыкі, такія як генацыд, тэрарыстычныя акты, прымусовае перамяшчэнне, гандаль чалавечымі органамі, аборты і эўтаназія, а таксама палітыку, якая падтрымлівае ўсё гэта”.

“Я адчуваю абурэнне і агіду да такіх жэстаў”, - так Францішак пракаментаваў спаленне кніг Карана, якое адбылося ў Швецыі ў мінулыя дні. “Любую кнігу, якую яе аўтары лічаць святой, трэба шанаваць з павагі да вернікаў, а свабода выказвання ніколі не павінна выкарыстоўвацца ў якасці апраўдання пагарды да іншых, любы дазвол на гэта павінен быць адхілены і асуджаны”, - заявіў Папа ў інтэрв’ю эмірацкаму выданню.
 

03 ліпеня 2023, 11:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930