Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con fuoco
Расклад Падкасты
Папа падчас аўдыенцыі з членамі Кангрэгацыі латэранскіх канонікаў Папа падчас аўдыенцыі з членамі Кангрэгацыі латэранскіх канонікаў   (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік латэранскім канонікам: рухацца наперад з адкрытым сэрцам

Маліцца, жыць у супольнасці і служыць Касцёлу заахвоціў Францішак членаў Латэранскай кангрэгацыі канонікаў Святога Збаўцы, якіх прыняў 19 чэрвеня 2023 года на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Сустрэча адбылася з нагоды 200-годдзя з дня заснавання кангрэгацыі ў выніку зліцця дзвюх больш старэйшых супольнасцяў: рэгулярных канонікаў Збаўцы і рэгулярных латэранскіх канонікаў.

Папа нагадаў, што Кангрэгацыя латэранскіх канонікаў належыць да шматвяковай традыцыі. Заснаваная на статуце святога Аўгусціна, яна засяроджана на малітве, супольным жыцці, агульным карыстанні дабротамі і служэнні Касцёлу. Па словах Пантыфіка, гэтыя чатыры канстанты з'яўляюцца “чатырма зоркамі”, якія ніколі не заходзяць і робяць служэнне гэтай манаскай кангрэгацыі яркім і актуальным.

“Ваша харызма патрабуе ад вас быць адначасова сузіральнымі і актыўнымі, прысвячаць час малітве, вучобе і служэнню, быць гатовымі рэагаваць на патрэбы часу, які мяняецца”, - адзначыў Святы Айцец. Працягваць арыентавацца на гэтыя чатыры зоркі – малітву, супольнасць, беднасць і служэнне Касцёлу – заклікаў Папа членаў кангрэгацыі і ў цяперашні час, калі яны разважаюць над тым, як працягваць абнаўленне свайго рэлігійнага жыцця.

Францішак пажадаў маладым святарам з розных куткоў свету, якія ў гэтыя месяцы ствараюць новыя праекты, праводзяць сустрэчы і наладжваюць сувязі, карыстацца гэтымі магчымасцямі як дарам, а таксама слухаць адзін аднаго “з шчырасцю і адкрытасцю сэрца”.

19 чэрвеня 2023, 12:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930