Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа на адкрыцці 77-й Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі Папа на адкрыцці 77-й Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі  (Vatican Media)

Папа абмеркаваў з біскупамі актуальныя праблемы Касцёла і свету

Францішак узначаліў адкрыццё 77-й Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якая праходзіць у Ватыкане з 22 па 25 мая 2023 года. Падчас сустрэчы ён каля трох гадзін адказваў на пытанні біскупаў на такія тэмы, як мір, фінансы, навакольнае асяроддзе, ідэалогіі, служэнне біскупаў і святароў, міласэрнасць да бедных і бежанцаў.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У другой палове дня 22 мая 2023 года ў ватыканскай зале Сінода распачалася Генеральная Асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі на тэму Слухаючы тое, што Святы Дух гаворыць Касцёлам. Крокі да распазнавання, у якой прымае ўдзел больш за 200 біскупаў з усіх рэгіёнаў Італіі.

Сустрэча з Пантыфікам прайшла за зачыненымі дзвярыма, распачаўшыся сумеснай малітвай. Затым, па традыцыі, Францішак адказаў на пытанні ўдзельнікаў асамблеі. Як паведамілі некаторыя біскупы ў кулуарах сустрэчы, сярод асноўных тэм – змяншэнне пакліканняў і магчымыя аб'яднанні семінарый. Гэтая тэма ўжо закраналася ў мінулым сакавіку на аўдыенцыі з біскупамі Калабрыі. Пантыфік таксама звярнуў увагу на служэнне святароў, да якіх, як заўсёды, прасіў біскупаў праяўляць блізкасць.

Сярод іншых актуальных праблем, пра якія ўзгадаў Папа, былі мір ва Украіне і ва ўсім свеце, сучасныя ідэалогіі, культурныя праблемы і фінансавыя пытанні, якія часта выклікаюць цяжкасці для Касцёла. У цэнтры ўвагі стаялі таксама і экалагічныя праблемы, для вырашэння якіх неабходна змяніць лад мыслення. Некаторыя пытанні тычыліся новага стылю, запатрабаванага Сінадальным шляхам з удзелам Касцёлаў пяці кантынентаў. Папа заклікаў удзельнікаў асамблеі ніколі не выпускаць з-пад увагі праблему беднасці, старой і новай, і з павагай адзначыў дабрачынны аспект дзейнасці італьянскага епіскапату, які цягам гадоў прымае мігрантаў і бежанцаў.

Менавіта тэме міграцыі прысвечана кніга Mалодшы брат (Fratellino), якую ў канцы сустрэчы атрымалі ў падарунак ад Папы італьянскія біскупы. У ёй паэт Аметс Арзалус Антыя распавядае драму маладога мігранта Ібрагіма Балдэ, які пакінуў сваю краіну, Гвінею, каб знайсці малодшага брата. Той, у сваю чаргу, выправіўся ў Еўропу, але не дасягнуў яе. Кніга распавядае аб перасячэнні пустыні, гандлі людзьмі, зняволеннях, катаваннях, марскім падарожжы, смерці.

Францішак неаднаразова ўзгадваў яе падчас некаторых прэс-канферэнцый і аўдыенцый.
На адной такой сустрэчы з мігрантамі, якія прыбылі ў Еўропу па гуманітарных калідорах, арганізаваных супольнасцю святога Эгідзія, Федэрацыяй Евангельскіх Цэркваў, Вальдэнскай Царквой і італьянскім Касцёлам, якая прайшла ў Ватыкане 18 сакавіка, Папа назваў гэту кнігу лібрэта, якое акрэслівае крыжовы шлях многіх братоў і сясцёр у свеце.

Кніга Малодшы брат - падарунак Папы італьянскім біскупам
Кніга Малодшы брат - падарунак Папы італьянскім біскупам

Святы Айцец асабліва прывітаў біскупаў раёнаў, пацярпелых ад разбуральнай паводкі ў Эміліі-Раманье, і папрасіў іх запэўніць супольнасці ў яго асабістых малітвах. Біскупы Эміліі-Раманьі выказалі яму падзяку "за пасланне салідарнасці". "Мы нагадалі яму, - адзначылі іерархі, - што жыхары Раманьі стойкія, але выпрабаванні здараюцца занадта часта, і нам патрэбна яго малітва і блізкасць".

Папа з біскупамі Эміліі-Раманьі
Папа з біскупамі Эміліі-Раманьі
23 мая 2023, 11:13
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930