Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Allegro - Allegretto
Расклад Падкасты
Папа Францішак з моладдзю. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак з моладдзю. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прыме ўдзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне

Зала Друку Апостальскай Сталіцы афіцыйна пацвердзіла, што Францішак прыме ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у жніўні 2023 года ў сталіцы Партугаліі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“З нагоды бліжэйшых Сусветных дзён моладзі і прыняўшы запрашэнне дзяржаўных і касцёльных уладаў Партугаліі, Яго Святасць Папа Францішак наведае Лісабон з 2 па 6 жніўня гэтага года, 5 жніўня ён здзейсніць візіт у санктуарый у Фаціме”, - паведаміў 22 мая 2023 года кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні.

38-я Сусветныя дні моладзі адбудуцца з 1 па 6 жніўня. Іх тэма – словы, узятыя з Евангелля паводле святога Лукі: Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну (1,39). Форум павінен быў прайсці ў 2022 годзе, але планам перашкодзіла пандэмія каронавіруса.

У сустрэчы будуць браць удзел каля 1,5 мільёнаў маладых людзей з усяго свету. Францішак першым зарэгістраваўся для ўдзелу ў ёй яшчэ ў кастрычніку 2022 года, але дагэтуль яго прысутнасць на Сусветных днях моладзі ў Лісабоне не была пацверджанага афіцыйна. Праграма падарожжа Папы ў Партугалію будзе апублікавана ў бліжэйшы час.
 

22 мая 2023, 12:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031