Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа: касцёльныя рухі – гэта дар і багацце Касцёла

Святы Айцец заклікаў маліцца на працягу мая за касцёльныя рухі і групы. Інтэнцыю ён абвесціў у відэароліку, падрыхтаваным Сусветнай сеткай малітвы Папы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Касцёльныя рухі – гэта дар, багацце Касцёла! Гэта тое, чым з’яўляецеся вы! Рухі абнаўляюць Касцёл сваёй здольнасцю да дыялогу ў служэнні евангелізацыйнай місіі. Кожны дзень яны адкрываюць у сваім харызмаце новыя спосабы паказу прывабнасці і навізны Евангелля”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што касцёльныя рухі робяць гэта, прамаўляючы на розных мовах, якія ўзнікаюць дзякуючы іх крэатыўнасці, заўсёды разумеючы адзін аднаго і, дазваляючы іншым разумець сябе. Яны служаць біскупам і парафіям, дапамагаючы пазбегнуць усякіх спакус замкнутасці ў сабе, якія вельмі небяспечныя.

“Заўсёды будзьце ў руху, адказваючы на імпульс Святога Духа, на выклікі і перамены сучаснага свету. Заставайцеся ў гармоніі Касцёла, бо гармонія – гэта дар Святога Духа. Молімся за касцёльныя рухі і групы, каб яны штодня нанава адкрывалі сваю евангелізацыйную місію і прысвячалі свае харызмы служэнню ў патрэбах свету”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Пантыфік.
 

02 мая 2023, 17:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930