Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio - Allegretto - Six Variations - Allegro assai
Расклад Падкасты
Апостальскае падарожжа Францішка ў Венгрыю Апостальскае падарожжа Францішка ў Венгрыю 

Завяршылася апостальскае падарожжа Францішка ў Венгрыю

Завяршылася трохдзённае апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю. 30 красавіка 2023 года ў 18 гадзін 8 хвілін самалёт італьянскай авіякампаніі ITA Airways з Папам на борце пакінуў аэрапорт Будапешта і накіраваўся ў Рым.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Па заканчэнні сустрэчы з прадстаўнікамі венгерскай акадэмічнай супольнасці ў Каталіцкім універсітэце імя Пэтэра Пазманя Францішак прыбыў у Міжнародны аэрапорт імя Ферэнца Ліста, дзе прайшла кароткая развітальная цырымонія з удзелам прэзідэнта, прэм'ер-міністра, прадстаўнікоў грамадзянскіх і касцёльных уладаў краіны.

Пакідаючы Венгрыю, Святы Айцец накіраваў прэзідэнту Каталін Новак тэлеграму, у якой выказаў глыбокую ўдзячнасць за цёплую гасціннасць, запэўніваючы яе ў сваіх малітвах і заклікаючы Божае благаслаўленне для венгерскага народа.

Падчас палёту Папа правядзе традыцыйную прэс-канферэнцыю для журналістаў, якія яго суправаджаюць. Плануецца, што папскі самалёт прызямліцца ў Ф’юмічына ў 19 гадзін 55 хвілін па мясцовым часе. Адтуль Францішак паедзе ў Дом святой Марты.

Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю праходзіла з 28 па 30 красавіка 2023 года пад дэвізам Хрыстус – наша будучыня. Напружаны графік уключаў сустрэчы з палітычнымі ўладамі, прадстаўнікамі Касцёла, дзеячамі навукі і культуры, моладдзю. Акрамя таго, Папа прывітаў і выслухаў найбольш уразлівых членаў грамадства: сляпых і хворых дзяцей, бедных і бежанцаў. Падчас візіту Францішак падкрэсліў неабходнасць братэрства, адкрытасці і інклюзіўнасці.

30 красавіка 2023, 19:18
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031