Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem, per soli, coro e orchestra (conclusione)
Расклад Падкасты

Папа да невідушчых дзяцей: дзякуй за вашу пяшчоту

29 красавіка, на другі дзень апостальскага падарожжа ў Венгрыю, Папа здзейсніў прыватны візіт у Цэнтр імя благаслаўлёнага Ласла Бацьяні-Штратмана, дзе сустрэўся са сляпымі дзецьмі і падлеткамі, якія атрымліваюць дапамогу гэтай касцёльнай арганізацыі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Вітаючы Святога Айца, дырэктар цэнтра Дзьёрдзь Інатай прачытаў малітву аб міры святога Францішка, затым выхаванцы выканалі некалькі спеваў.

У сваёй кароткай прамове Пантыфік падзякаваў дзецям “за песні, за жэсты, за вочы”. Ён адзначыў, што малітва святога Францішка, з якой дырэктар распачаў мерапрыемства, з'яўляецца праграмай жыцця. Святы Францішак заўсёды імкнуўся прыняць рэчаіснасць і палепшыць жыццё іншых. "Гэта чыстае і простае Евангелле, - заўважыў Папа. - Езус прыйшоў, каб прыняць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, і ісці з ёй наперад. Было б лягчэй ухапіцца за нейкую ідэю, ідэалогію і абвясціць яе, не прымаючы пад увагу рэчаіснасць”. Аднак Езус абраў шлях рэчаіснасці, такой, якая яна ёсць.

Напрыканцы сустрэчы Францішак падзякаваў дзецям і дарослым “за гасціннасць і пяшчоту” і ўдзяліў ім сваё апостальскае благаслаўленне.

29 красавіка 2023, 12:20
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031