Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
San Gregorio Magno
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік заклікаў кіраўнікоў народаў натхняцца Pacem in terris

Папа нагадаў пра актуальнасць энцыклікі Яна ХХІІІ Pacem in terris, выдадзенай 11 красавіка 1963 года. Ён заклікаў усіх прачытаць гэты дакумент, а кіраўнікоў народаў – натхняцца ім у сваім задумах і рашэннях.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Учора споўнілася 60 гадоў энцыкліцы Pacem in terris, якую святы Ян XXIII скіраваў да Касцёла і свету ў разгар напружання паміж двума супрацьлеглымі блокамі ў так званай халоднай вайне. Папа адкрыў перад усімі шырокі гарызонт, на якім можна гаварыць аб міры і будаваць мір – Божую задуму для свету і чалавечай сям’і”, - сцвердзіў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

Папа заўважыў, што ў свой час энцыкліка Pacem in terris стала сапраўдным благаслаўленнем, як “пробліск ціхамірнасці сярод цёмных хмар”, а яе пасланне застаецца вельмі актуальным у наш час.

“Дастаткова, напрыклад, гэтага ўрыўку: “Адносіны паміж палітычнымі супольнасцямі, як і адносіны паміж людзьмі, павінны рэгулявацца не сілай зброі, але святлом розуму, гэта значыць праўдай, справядлівасцю і дзейснай салідарнасцю” (62), - нагадаў Пантыфік.

“Я запрашаю вернікаў, а таксама мужчын і жанчын добрай волі, чытаць Pacem in terris, і малюся, каб кіраўнікі народаў натхняліся ёй у сваіх планах і рашэннях”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Завяршаючы агульную аўдыенцыю, Францішак прывітаў вернікаў з розных краін свету, сабраных на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, у чарговы раз заклікаючы ўсіх маліцца за змучаную вайной Украіну.
 

12 красавіка 2023, 10:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930