Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Scherzo musicale in Fa magg. KV 522
Расклад Падкасты

Пантыфік сустрэўся з грэка-католікамі Венгрыі

Першая палова другога дня Апостальскага падарожжа Папы ў Венгрыю завяршылася наведваннем грэка-каталіцкай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Будапешце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля сустрэчы з беднымі і бежанцамі, якая адбылася ў касцёле святой Альжбеты Венгерскай у Будапешце, Папа Францішак наведаў суседні грэка-каталіцкі храм, дзе адбылася яго кароткая сустрэча з супольнасцю Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Калі Пантыфік увайшоў у святыню, яго сустрэлі традыцыйнымі літургічнымі спевамі. З кароткім віншавальным словам да яго звярнуўся Архіепіскап Хайдударагскі Пэтэр Фюлёп Кошыч, які нагадаў словы святога Яна Паўла ІІ пра тое, што Касцёл дыхае двума лёгкімі – усходняй і заходняй духоўнасцю.

“Гэты паэтычна-тэалагічны вобраз асабліва раскрываецца тут, на гэтай плошчы, дзе знаходзяцца два храмы, дзе жывуць дзве супольнасці, адна лацінскага абраду, а другая візантыйскага”, - заўважыў венгерскі пастыр, падкрэсліваючы пакутлівую гісторыю сваёй Царквы і яе пакліканне быць мостам. Затым прагучала кароткая малітва, якую Папа завяршыў удзяленнем прысутным благаслаўлення.
 

29 красавіка 2023, 12:24
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031