Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа падчас абраду абмывання ног у турме Casal del Marmo ў 2013 годзе Папа падчас абраду абмывання ног у турме Casal del Marmo ў 2013 годзе 

Капелан калоніі непаўналетніх пра візіт Францішка

“Важным момантам, знакам надзеі, знакам магчымасці новага і іншага жыцця для ўсіх” назваў капелан калоніі непаўналетніх Casal del Marmo візіт Святога Айца, які адбудзецца ў Вялікі чацвер, 6 сакавіка 2023 года.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Папа правядзе ў калоніі літургію Вячэры Пана і абрад мыцця ног. Тых маладых людзей, якія былі ў калоніі дзесяць гадоў таму, на самым пачатку пантыфікату Францішка, ужо не будзе. "Відавочна, што хлопцы змяніліся. На шчасце, я б сказаў. Больш няма нікога, хто прысутнічаў дзесяць гадоў таму", - заўважыў малады капелан калоніі, ксёндз Нікола Чэкаліні, у інтэрвью ватыканскім СМІ. Гэта, відавочна, сведчыць аб тым, што працуюць адукацыйныя і рэабілітацыйныя праграмы для зняволеных. Апошняе слова ксёндз Чэкаліні не ўжывае, бо для яго яны – "хлопцы і дзяўчаты".

У калоніі Пантыфіка чакае "маляўнічая супольнасць", - падкрэсліў капелан. Тут утрымоўваюцца каля пяцідзесяці чалавек ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў. Сярод іх італьянцы, арабы, афрыканцы, цыганы, атэісты, католікі, праваслаўныя і мусульмане, якія ў гэтыя дні святкуюць Рамадан. "Для іх гэта таксама асаблівы выпадак, доўгачаканы, - адзначыў святар, - ім цікава сустрэцца з чалавекам, які, як яны ведаюць, грае вельмі важную ролю і едзе да іх у госці". Акрамя маладых людзей, з Папам сустрэнуцца супрацоўнікі пенітэнцыярнай паліцыі, педагогі, псіхолагі, лекары, настаўнікі, а таксама дырэктар і камендант.

Дванаццаць зняволеных прымуць удзел у старажытным і заўсёды кранальным абрадзе абмывання ног. Выбар адбыўся без канкрэтнага крытэру: “Для нас яны ўсе аднолькавыя", - адзначыў ксёндз Чэкаліні, дадаючы, што падрыхтоўка да прыезду Папы аб'яднала ўсіх, умацоўваючы пачуццё супольнасці, якое у такім месце, як турма, непазбежна падвяргаецца выпрабаванню.

Святар назваў папскі візіт “знакам магчымасці новага і іншага жыцця для ўсіх”, “не толькі для тых, хто здзейсніў дробныя злачынствы, такія як крадзяжы і рабаванні, але і для тых, хто запляміў сябе больш сур'ёзнымі злачынствамі супраць асобы, такімі як забойствы і спробы забойства. Езус, у вобразе свайго намесніка, наведае ўсіх”.

Калонія спрабуе заахвоціць зняволеных пачаць новае жыццё, у якім няма месца злачыннасці. Гэта робіцца шляхам навучання ў школе, ручной працы, садоўніцтва, сацыяльных адносін. Па нядзелях у капліцы заўсёды цэлебруецца Эўхарыстыя, а на працягу тыдня капелан наведвае зняволеных, якія для яго “ўсе аднолькавыя, незалежна ад таго, хрысціяніне ці мусульмане”. “Неабходна глядзець не толькі на тое, што яны зрабілі. На іх трэба глядзець глыбей", - лічыць святар.

06 красавіка 2023, 14:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930