Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Францішак падчас святой Імшы Францішак падчас святой Імшы 

Вялікі тыдзень і Вялікдзень з Пантыфікам

9 сакавіка 2023 года Служба папскіх літургічных цэлебрацый абнародавала праграму публічных набажэнстваў з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя тыдні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Пальмовую нядзелю, 2 красавіка, Папа прыме ўдзел у Імшы на плошчы святога Пятра, падчас якой адбудзецца працэсія з пальмовымі галінкамі. Вялікі чацвер, 6 красавіка, распачнецца для Пантыфіка сустрэчай са святарамі на Эўхарыстыі ў ватыканскай базіліцы. Вечарам 7 красавіка там жа Францішак будзе прысутнічаць на набажэнстве Вялікай пятніцы, пасля якога накіруецца ў рымскі Калізей для ўдзелу ў Крыжовым шляху.

У суботу, 8 красавіка, Святы Айцец правядзе Імшу Пасхальнай Вігіліі ў базіліцы святога Пятра. У Вялікдзень, 9 красавіка, ён узначаліць святочную Эўхарыстыю на ватыканскай плошчы, пасля якой, з цэнтральнай лоджыі галоўнага каталіцкага храма скіруе пасланне міру і ўдзеліць благаслаўленне Urbi et Orbi.

28-30 красавіка Францішак будзе знаходзіцца з апостальскім візітам у Венгрыі.
 

09 сакавіка 2023, 12:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930