Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ballata per pianoforte Op.10 n.4 in Si maggiore
Расклад Падкасты
Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Аўтар кнігі-інтэрв'ю: Францішак не адчувае сябе незразуметым

Францішак пакінуў свой след у Касцёле, які стаў больш спагадлівым у адносінах да людзей, што знаходзяцца ў розных рэаліях, больш эканомным і адкрытым да бедных", - лічыць біёграф Папы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па словах Серхіа Рубіна, Папа не лічыць сябе незразуметым грамадскасцю. “Ён ясна адзначыў гэта ў кнізе-інтэрв’ю", - сказаў аўтар доўгачаканага выдання El Pastor у інтэрв'ю каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву KNA.

На яе старонках Францішак дзеліцца думкамі аб сваім пантыфікаце і агульных грамадскіх пытаннях. Інтэрв’ю цягнулася некалькіх гадоў. "Мы хацелі прадставіць чытачу факты пантыфікату і меркаванні Папы, каб затым кожны мог скласці сваё ўласнае меркаванне пра Францішка", - прызнаўся журналіст, які працуе ў Аргенціне, у прыватнасці, у газеце Clarin. Рубін напісаў кнігу разам з італьянскай журналісткай Франчэскай Амбраджэці.

“Ідэя была ў тым, каб выкласці ў агульных рысах першыя дзесяць гадоў пантыфікату Францішка, якія шмат у чым адпавядаюць задачам, вызначаным кардыналамі падчас дэбатаў перад канклавам”, - адзначыў Рубін. - Сярод іх – ажыўленне абвяшчэння Евангелля, барацьба з сексуальнымі злоўжываннямі і меры па забеспячэнні празрыстасці ватыканскіх фінансаў. Акрамя таго, былі такія важныя пытанні, як бежанцы, узброеныя канфлікты і абарона навакольнага асяроддзя".

У асабістым плане Папа не змяніўся за гэты час. Аднак адбыліся прыкметныя знешнія перамены: ён стаў значна часцей усміхацца, - лічыць біёграф. Паводле яго, Францішак развіў у сабе ўсё тое, што звязана з зносінамі з іншымі людзьмі, "але ён заўсёды застаецца тым жа простым і прамым чалавекам, не без долі гумару і з вялікай чалавечнасцю".
 

01 сакавіка 2023, 12:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930