Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак прыме ўдзел у ініцыятыве 24 гадзіны для Пана

Францішак узначаліць пакаяннае набажэнства ў рамках ініцыятывы 24 гадзіны для Пана, якое пройдзе ў рымскім касцёле Санта-Марыя-дэле-Грацые-аль-Трыумфале.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Велікапосная акцыя сёлета адбудзецца пад дэвізам: “Будзь міласцівы да мяне, грэшнага” (Лк 18,13). Яна носіць агульнакасцёльны характар і будзе праходзіць ва ўсіх дыяцэзіях свету напярэдадні IV Нядзелі Вялікага посту, з пятніцы 17 сакавіка па суботу 18 сакавіка 2023 года.

У рамках ініцыятывы многія касцёлы не будуць закрывацца на ноч, даючы вернікам выключную магчымасць належна падрыхтавацца да ўрачыстасці Уваскрасення Пана, прыступіўшы да сакрамэнту споведзі ў кантэксце эўхарыстычнай адарацыі.

Дыкастэрыя па евангелізацыі паведаміла, што набажэнства з удзелам Святога Айца распачнецца ў 16.30. Колькасць білетаў для жадаючых прыняць у ім удзел абмежавана ўмяшчальнасцю парафіяльнага касцёла. Іх можна замовіць на сайце ватыканскага ведамства. Там жа можна скачаць дапаможныя матэрыялы для правядзення ініцыятывы 24 гадзіны для Пана ў дыяцэзіях.
 

07 сакавіка 2023, 12:35
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930