Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Allegro)
Расклад Падкасты
Наступствы землятрусу ў Эквадоры Наступствы землятрусу ў Эквадоры 

Францішак выказаў падтрымку народам Украіны і Эквадора

Не забываць маліцца за пакутніцкі ўкраінскі народ, які працягвае мучыцца ад ваенных злачынстваў, - заклікаў Папа пасля малітвы Анёл Панскі, якая 19 сакавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Святы Айцец таксама нагадаў пра Эквадор, дзе моцны “землятрус прывёў да гібелі і раненняў людзей, прычыніў значную шкоду”. “Я блізкі да эквадорскага народа і запэўніваю яго ў малітве за загінулых і ўсіх тых, хто пакутуе”, - зазначыў Францішак.

Акрамя таго, Папа прывітаў групы пілігрымаў з розных куткоў свету і ўдзельнікаў рымскага марафону, маршрут якога праходзіў каля плошчы святога Пятра. Ён пажадаў марафонцам “зрабіць гэтую важную спартыўную падзею падставай для салідарнасці на карысць самых бедных”.

19 сакавіка, ва ўспамін святога Юзафа, у многіх краінах свету адзначаецца Дзень бацькі. "Сёння мы віншуем усіх тат! Няхай яны знойдуць у святым Юзафе прыклад, падтрымку і суцяшэнне”, - дадаў Францішак, запрашаючы ўсіх разам памаліцца "Ойча наш".

19 сакавіка 2023, 13:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031