Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа паўднёвасуданскім бежанцам: стаць насеннем надзеі

Быць насеннем надзеі, стаць дрэвамі і аднавіць кісларод братэрства, - заахвоціў Святы Айцец паўднёвасуданскіх бежанцаў, сустрэча з якімі прайшла 4 лютага 2023 года ў Джубе.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа падзякаваў бежанцам і перамешчаным асобам за малітвы, сведчанне і спевы, якімі яны сустрэлі яго. Ён выказаў ім сваю блізкасць і прыхільнасць, аднавіўшы свой рашучы і сардэчны заклік пакласці канец усім канфліктам, каб насілле спынілася, і людзі маглі вярнуцца да годнага жыцця. “Толькі пры ўмовах міру, стабільнасці і справядлівасці магчымыя развіццё і сацыяльная рэінтэграцыя. Больш адкладаць нельга: вялікая колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў апошнія гады, ведае толькі рэальнасць лагераў для перамешчаных асоб. Яны не памятаюць, што значыць мець дом. Яны губляюць сувязь з роднай зямлёй, каранямі і традыцыямі”, - адзначыў Святы Айцец.

Дзецям неабходна мець магчымасць хадзіць у школу, гуляць у футбол, а паўднёвасуданскаму грамадству – змешвацца і ўтвараць адзіны народ, прымаць выклікі інтэграцыі, вывучаць мовы, на якіх размаўляюць у краіне. Для ўсяго гэтага неабходны мір, - перакананы Францішак.

Папа нагадаў, што ў Паўднёвым Судане склалася цяжкая крызісная сітуацыя з бежанцамі: па меншай меры чатыры мільёны жыхароў краіны з'яўляюцца перамешчанымі асобамі. Адсутнасць харчовай бяспекі і голад закранаюць дзве траціны насельніцтва. Згодна з прагнозамі, у гэтым годзе гуманітарная трагедыя можа яшчэ больш пагоршыцца. Францішак падзякаваў тым, хто не сядзіць склаўшы рукі, аналізуючы сітуацыю, а працуе дзеля таго, каб усмешкі і надзея не сыходзілі з твараў дзяцей.

Святы Айцец перакананы, што “маці, жанчыны – гэта ключ да пераўтварэння краіны. Калі яны атрымаюць належныя магчымасці, дзякуючы сваёй працавітасці і прыроднаму дару абараняць жыццё, яны змогуць змяніць аблічча Паўднёвага Судана”. Пантыфік заклікаў усіх жыхароў краіны: “Калі ласка, абараняйце, паважайце, шануеце і цаніце кожную жанчыну, кожную дзяўчыну, маці і бабулю. У адваротным выпадку, не будзе будучыні”, - папярэдзіў ён.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, якія “не перастаюць марыць аб лепшай будучыні”, Папа выказаў жаданне акрыліць іх, усяліць у іх надзею: “Мы спадзяемся і верым, што нават у лагерах для перамешчаных асоб, дзе, на жаль, вы вымушаныя жыць з-за сітуацыі ў краіне, можа прарасці новае насенне, якое прынясе багатыя плады”, плады “урадлівага і пышнага росту гэтай краіны”. Будзьце насеннем надзеі, станьце дрэвамі і аднавіце кісларод братэрства, - заахвоціў Святы Айцец, заклікаючы маладых людзей рознага паходжання напісаць першыя старонкі новага раздзела гісторыі краіны: “Вы павінны стаць тымі, хто перапіша яе гісторыю як гісторыю міру!”

Папа скончыў сваю прамову словамі падзякі да ўсіх тых, хто дапамагае бежанцам і перамешчаным асобам. Ён падзякаваў касцёльным супольнасцям, місіянерам, гуманітарным і міжнародным арганізацыям, у тым ліку ААН, за падтрымку краіны ў гэты крызісны час. Ён ушанаваў памяць гуманітарных работнікаў, якія загінулі, і заклікаў да павагі да тых, хто працягвае аказваць дапамогу насельніцтву Паўднёвага Судана. У заключэнне Святы Айцец выказаў сваю блізкасць да паўднёвасуданскіх бежанцаў, якія жывуць за межамі краіны і не могуць вярнуцца на акупаваныя тэрыторыі, а таксама ўдзяліў адмысловае благаслаўленне дзецям Паўднёвага Судана.

04 лютага 2023, 11:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930