Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Hungarian March to the Assault
Расклад Падкасты
Папа Францішак і імам Ахмад Аль-Таеб Папа Францішак і імам Ахмад Аль-Таеб  (AFP or licensors)

Францішак: рэлігіі маюць адказнасць за мірнае суіснаванне народаў

“Шматлікім канфліктам, ценям замкнёнага свету, давайце супрацьпаставім знак братэрства!”, - заклікаў Папа ў відэапасланні з нагоды ўручэння Прэміі Заіда, якая 4 лютага 2023 года прайшла ў Абу-Дабі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Цырымонія прайшла ў Міжнародны дзень чалавечага братэрства, які адзначаецца ў памяць аб падпісанні Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхара Ахмадам Аль-Таебам Дэкларацыі аб агульначалавечым братэрстве. Ініцыятарам прэміі з’яўляецца камітэт, створаны з мэтай укаранення ў жыццё пастулатаў гэтага дакумента. Сёлетнімі лаўрэатамі ўзнагароды сталі Супольнасць святога Эгідзія і кенійка Мама Шамса, якая дапамагае моладзі ісці мірным шляхам.

“Гэта праўда, што рэлігіі не валодаюць палітычнай сілай, каб навязваць мір, але, перамяняючы чалавека знутры, запрашаючы яго адарвацца ад зла, яны накіроўваюць яго да міру. Таму рэлігіі маюць ключавую адказнасць за мірнае суіснаванне народаў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць дыялогу паміж рэлігіямі, які садзейнічае мірным адносінам, перашкаджае спакусам стварэння падзелаў у грамадстве і вызваляе ад выкарыстання рэлігійных адрозненняў у палітычных мэтах.

Папа нагадаў, што рэлігійныя традыцыі могуць рабіць вялікі ўнёсак у служэнне братэрству. “Калі мы зможам прадэманстраваць, што можна жыць у братэрстве, будучы рознымі, мы зможам пакрысе вызваліцца ад страху і недаверу да іншага, адрознага ад мяне. Захоўваць разнастайнасці і гарманізаваць адметнасці – гэта не лёгкі працэс, але гэта адзіны шлях, здольны гарантаваць моцны і трывалы мір, гэта дзейнасць, якая патрабуе ад нас умацавання нашай здольнасці весці дыялог з іншымі”, - падкрэсліў Пантыфік.

“Дарагія браты і сёстры, мы ўсведамляем, што шлях братэрства – гэта доўгі і цяжкі шлях. Шматлікім канфліктам, ценям замкнёнага свету, давайце супрацьпаставім знак братэрства! Яно заклікае нас прымаць іншых і паважаць іх тоеснасць, яно натхняе нас працаваць з перакананасцю ў тым, што можна жыць у згодзе і міры. Я дзякую ўсім, хто далучыцца да нашага шляху братэрства, заахвочваю іх прысвяціць сябе справе міру і адказваць на канкрэтныя праблемы і патрэбы самых апошніх, бедных, безабаронных, тых, хто патрабуе нашай дапамогі”, - заахвоціў Святы Айцец.

Прэмія была названая ў гонар шэйха Заіда бэн Султана аль-Нахаяна, першага кіраўніка Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, вядомага сваім гуманізмам і імкненнем дапамагаць людзям незалежна ад іх паходжання.
 

04 лютага 2023, 17:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930