Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа пацвердзіў нормы адносна цэлебрацыі старажытнай літургіі

Францішак удакладніў два пункты Апостальскага ліста Traditionis custodes, што выклікалі дыскусіі і розныя інтэрпрэтацыі. Адмысловы папскі рэскрыпт быў абнародаваны 21 лютага 2023 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік адназначна пацвердзіў, што выкарыстанне парафіяльных касцёлаў і магчымасць заснавання персанальных парафій для груп, якія цэлебруюць літургію згодна з імшалам 1962 года, абнародаваным святым Янам ХХІІІ перад Другім Ватыканскім Саборам; а таксама выкарыстанне гэтага імшала святарамі, якія атрымалі пасвячэнне пасля 16 ліпеня 2021 года, пасля публікацыі motu proprio, можа быць дазволена біскупам толькі пасля атрымання дазволу з боку Святога Пасада.

Біскуп, перш чым прыняць рашэнне адносна гэтых двух выпадкаў, павінен папрасіць дазвол у Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, якая, паводле motu proprio, рэалізуе ўладу Святога Пасада ў гэтай сферы. Такім чынам, у залежнасці ад абставін, магчымае зялёнае святло дыяцэзіяльнаму ардынарыю дае менавіта Дыкастэрыя.

Рэскрыпт Папы сцвярджае: “Калі дыяцэзіяльны біскуп удзяліў дазвол у двух згаданых вышэй выпадках, ён абавязаны паінфармаваць пра гэта Дыкастэрыю Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, якая будзе разглядаць кожны асобны выпадак”.

Калі біскуп без згоды Святога Пасада ўдзяліў дазвол на выкарыстанне парафіяльных касцёлаў, заснаванне персанальных парафій і выкарыстанне старога імшала святарам, пасвячаным пасля ліпеня 2021 года, ён абавязаны зрабіць крок, які не быў зроблены раней: звярнуцца ў Дыкастэрыю і чакаць яе адказу.

Новым рэскрыптам, які быў апублікаваны пасля аўдыенцыі для кардынала Артура Рошэ, прэфекта Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, якая прайшла 20 лютага 2023 года, Папа таксама пацвердзіў тое, што было ўстаноўлена ў адказе на сумневы (dubia), якія з’явіліся пасля публікацыі Traditionis custodes.

Traditionis custodes – апостальскі ліст Францішка, апублікаваны ў форме motu proprio 16 ліпеня 2021 года аб выкарыстанні рымскай літургіі да рэформы 1970 года. Ён здымае некаторыя саступкі на карысць выкарыстання Рымскага імшала 1962 года, дадзеныя Бэнэдыктам XVI у апостальскім лісце Summorum Pontificum ад 7 ліпеня 2007 года. Motu proprio Францішка суправаджаецца лістом да біскупаў усяго свету з тлумачэннем прычын, якія прывялі да прыняцця рашэння аб яго публікацыі.
 

21 лютага 2023, 12:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930