Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя для ўдзельнікаў курса па кананічным праве Касцёла Аўдыенцыя для ўдзельнікаў курса па кананічным праве Касцёла  (Vatican Media)

Папа: кананічнае права служыць збаўчай місіі Касцёла

Рэальнае жыццё заўсёды вышэйшае за ідэі, - падкрэсліў Папа 18 лютага 2023 года падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў фармацыйнага курса па кананічным праве, арганізаванага Трыбуналам Рымскай Роты.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец звярнуў увагу на сувязь паміж евангелізацыйнай місіяй Касцёла і кананічным правам. На першы погляд яны могуць здавацца дзвюма цалкам рознымі сферамі, але, на самой справе, не могуць існаваць адно без другога, бо ў цэнтры кананічнага права знаходзяцца “даброты камуніі, у першую чаргу Божае слова і сакрамэнты”.

“Кожная асоба і кожная супольнасць мае права на сустрэчу з Хрыстом, і ўсе нормы і прававыя акты імкнуцца спрыяць сапраўднасці і плённасці гэтай сустрэчы”, - заўважыў Францішак, нагадваючы, што найвышэйшы закон кананічнага права – збаўленне душ.

Пантыфік згадаў словы Бэнэдыкт XVI, які заклікаў семінарыстаў любіць кананічнае права і памятаць, што “супольнасць без права была б супольнасцю без правоў”. “Ваша праца датычыцца норм, працэсаў і санкцый, але ніколі не павінна губляць з поля зроку правы, ставячы ў цэнтр вашай дзейнасці людзей”, - сцвердзіў Францішак, дадаючы, што правы – гэта аб’ектыўная рэальнасць, якая павінна быць прызнана і абаронена. Ён нагадаў сваім гасцям пра адказнасць за дапамогу ў ззянні праўды справядлівасці ў жыцці мясцовых Касцёлаў, што робіць вялікі ўклад у евангелізацыю.

Папа адзначыў таксама важнасць ведання і вернага захавання кананічных норм, пазбягаючы “пазітывісцкага выкарыстання канонаў для пошуку зручнага вырашэння прававых праблем”, каб не заганяць жыццё людзей у пастку фармалісцкіх і бюракратычных схем, якія закрываюць сабой сапраўдныя правы.

“Не забывайце пра найвялікшы прынцып евангелізацыі: рэальнасць – вышэйшая за ідэю, канкрэтнае жыццё – вышэйшае за фармальнасць. Рэальнасць заўсёды вышэйшая за ўсякую ідэю і гэтай рэальнасці трэба дапамагаць праз права”, - сказаў Святы Айцец, заклікаючы сваіх гасцей да прававой праніклікасці, якой дапамагае здольнасць слухаць і малітва.

Пантыфік заахвоціў касцёльных правазнацаў вырашаць свае задачы ў сінадальным духу, не баяцца прасіць парады і меркавання ў больш адукаваных і дасведчаных людзей, маючы пакорнае і пастаяннае жаданне вучыцца ўсё лепш і лепш служыць Касцёлу ў гэтай сферы.

“Супрацоўнікі суда ніколі не павінны забываць, што яны займаюцца пытаннямі, якія маюць моцнае пастырскае значэнне”, - дадаў Францішак, заўважаючы, што іх працай заўсёды павінны кіраваць патрэбы праўдзівасці, даступнасці і разумнай хуткасці. Не павінен быць занядбаны таксама абавязак рабіць усё магчымае для прымірэння паміж бакамі або пацвярджэння сапраўднасці іх саюза, - сказаў Папа.
 

18 лютага 2023, 11:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930