Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Развітанне з Бэнэдыктам XVI Развітанне з Бэнэдыктам XVI 

У базыліцы святога Пятра пачалося развітанне з Бэнэдыктам XVI

2 студзеня 2023 года ў Ватыкане пачалося развітанне з Папам-эмерытам, які на працягу амаль дзесяці гадоў пасля адрачэння ў лютым 2013 года жыў у кляштары Mater Ecclesiae на тэрыторыі Ватыкана.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Задоўга да 9 гадзін раніцы перад базылікай святога Пятра выстраілася вялікая чарга вернікаў, якія прыйшлі аддаць апошнюю даніну памяці пастыру, які прысвяціў малітве за Касцёл апошнія гады свайго жыцця.

Сярод першых, хто прыйшоў сёння ў базыліку, каб развітацца з Бэнэдыктам XVI, былі прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла і прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.

Цела Папы-эмерыта было перанесена сёння раніцай з кляштара Mater Ecclesiae у базыліку святога Пятра да алтара споведзі. Яно прабудзе там тры дні, з 2 па 4 студзеня. Чакаецца, што ў гэтыя дні развітацца з Папам-эмерытам прыйдзе ад 30 да 35 тысяч чалавек штодня.

Паводле прэфекта Рыма Бруна Фратасі, чакаецца, што ў пахавальных урачыстасцях, якія 5 студзеня ўзначаліць Францішак, прыме ўдзел каля 50-60 тысяч чалавек.

02 студзеня 2023, 13:29
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031