Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак і ксёндз Джэймс Марцін Францішак і ксёндз Джэймс Марцін 

Папа патлумачыў свае словы пра гомасексуалізм і грэх

Кожны палавы акт па-за сужэнствам з’яўляецца грахом, - нагадаў Францішак у лісце да ксяндза Джэймса Марціна, які займаецца душпастырствам гомасексуальных людзей у ЗША.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У нядаўнім інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press Святы Айцец сказаў, што гомасексуалізм – гэта не злачынства, а яго крыміналізацыя з’яўляецца несправядлівай. У той жа час ён заўважыў, што гомасексуалізм – гэта грэх. Амерыканскі езуіт папрасіў удакладніць гэтыя словы.

“Калі я сказаў, што гэта грэх, я проста меў на ўвазе каталіцкае маральнае вучэнне, якое кажа, што кожны палавы акт па-за сужэнствам з’яўляецца грахом”, - напісаў Францішак.

Пантыфік пацвердзіў, што лічыць несправядлівай крыміналізацыю гомасексуалізма, а таксама прызнаў, што падчас інтэрв’ю мог бы выказацца больш ясна. Ён заўважыў, што карыстаўся “натуральнай, гутарковай мовай”, якая не патрабуе дакладных вызначэнняў.

“Я павінен быў сказаць: “Гэта грэх, як кожны палавы акт па-за сужэнствам", - адзначыў Папа, нагадваючы, што гаворачы пра грэх “трэба ўлічваць таксама абставіны, якія памяншаюць ці здымаюць віну”. “Мы добра ведаем, што каталіцкая мараль, акрамя матэрыі, ацэньвае таксама свабоду, намер; і гэта датычыць кожнага віду граху”, - напісаў у сваім кароткім лісце Францішак, запэўніваючы амерыканскага святара ў сваёй малітве.

28 студзеня 2023, 13:02
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930