Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem, Op. 48 per soli, coro, orchestra e organo
Расклад Падкасты
Плошча святога Пятра пасля малітвы Анёл Панскі Плошча святога Пятра пасля малітвы Анёл Панскі 

Папа абвясціў Сусветнае малітоўнае чуванне і нагадаў пра Украіну

Сусветнае малітоўнае чуванне з нагоды ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў адбудзецца ў Ватыкане 30 верасня 2023 года – аб гэтым абвясціў Папа пасля малітвы Анёл Панскі, якую ён правёў 15 студзеня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа нагадаў, што з 18 па 25 студзеня 2023 года пройдзе традыцыйны Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Тэма гэтага года: “Рабіце дабро, шукайце справядлівасці” (Іс 1, 17). “Мы ўдзячныя Пану, Які з вернасцю і цярпеннем вядзе Свой народ да поўнай камуніі, і просім Святога Духа прасвятліць і падтрымаць нас сваімі дарамі”, - сказаў Святы Айцец.

“Шлях да адзінства хрысціян і сінадальны шлях Касцёла ўзаемазвязаныя. Таму я карыстаюся гэтай магчымасцю, каб абвясціць, што ў суботу, 30 верасня, на плошчы святога Пятра адбудзецца Сусветнае малітоўнае чуванне, з дапамогай якога мы даверым Богу працу ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Для моладзі, якая прыйдзе на чуванне ў гэтыя выхадныя, супольнасцю Тэзэ будзе арганізаваная спецыяльная праграма. Я ўжо зараз заклікаю братоў і сясцёр усіх хрысціянскіх канфесій прыняць удзел у гэтым сходзе народа Божага”, - заахвоціў вернікаў Францішак.

Затым, у чарговы раз, Папа нагадаў пра вайну ва Украіне. “Браты і сёстры, давайце не будзем забываць пра змучаны ўкраінскі народ, які так моцна пакутуе. Мы застаемся побач з ім у нашых пачуццях, у нашай дапамозе, у нашай малітве”, - сказаў Папа.

15 студзеня 2023, 12:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031