Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя для ўдзельнікаў Генеральнага капітула Мальтыйскага ордэна Аўдыенцыя для ўдзельнікаў Генеральнага капітула Мальтыйскага ордэна 

Пантыфік Мальтыйскаму ордэну: будзьце знакам любові Хрыста

Заставацца вернымі Хрысту, Настаўніку і Пану, ісці наперад, несучы Яго пасланне аздараўлення хворым і суцяшэння тым, хто церпіць ва ўсім свеце, - заклікаў Папа членаў Мальтыйскага ордэна.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

30 студзеня 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў Генеральнага капітула Суверэннага вайсковага шпітальнага ордэна святога Яна, Радоса і Мальты, які прайшоў у Рыме. Ён прывітаў новаабранае Вышэйшае кіраўніцтва і новых членаў Суверэннай рады, заклікаючы іх працягваць сведчыць пра тое, што “наследаванне Хрыста ў служэнні бедным і хворым – гэта шлях, які напаўняе душу”.

Папа адзначыў важнасць адзінства паміж членамі ордэна для сведчання веры. Ён высока ацаніў рашэнні, прынятыя падчас капітула, у прыватнасці пра новае адкрыццё навіцыяту, а таксама запэўніў у малітве аб пакліканнях да ўступлення ў розныя галіны ордэна. Святы Айцец звярнуў увагу на важнасць належнай фармацыі яго членаў.

Гаворачы пра характарыстыкі Мальтыйскага ордэна, Францішак заўважыў, што яго суверэннасць павінна дапамагаць займацца справамі салідарнасці і станавіцца блізкімі да людзей у нястачы, карыстаючыся міжнароднай дыпламатычнай прававой абаронай; вайсковая місія ордэна, звязаная ў мінулым з аховай пілігрымаў і святых месцаў, сёння, паводле Папы, павінна саступіць месца міжрэлігійнаму дыялогу, сведчанню Евангелля і барацьбе супраць усяго, што яму супрацьстаіць; шпітальны характар павінен надалей адлюстроўвацца ў разнастайнай дабрачыннай дзейнасці.

Пантыфік пажадаў, каб у клопаце пра хворых, члены ордэна былі здольнымі распазнаваць у іх аблічча Хрыста, які пакутуе. “І тады, калі вы набліжаецеся да іх са спагадай і пяшчотай, вы самі атаясамліваеце сябе з Езусам, Добрым Самаранінам. Давайце не будзем забываць: дзейнасць павінна быць добра арганізавана і добра кіравацца, але перш за ўсё яна павінны быць знакам любові Хрыста”, - сказаў Францішак.

“Дарагія браты і сёстры, вы ўпісалі вельмі важную старонку ў гісторыю Мальтыйскага ордэна, вы можаце гэтым ганарыцца. Я заклікаю вас заставацца вернымі Хрысту, Настаўніку і Пану, ісці наперад, несучы Яго пасланне аздараўлення хворым і суцяшэння тым, хто церпіць ва ўсім свеце. Аднойчы мы адкажам перад Богам Айцом наколькі былі Яго вернымі сведкамі, блізкімі да нашага бліжняга, не натхнёнымі свецкімі памкненнямі, але гарачымі ў служэнні і сведчанні Уваскрослага”, - сказаў Папа.
 

30 студзеня 2023, 12:06
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031