Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Missa Solemnis, in Re Maggiore, Op.123, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Папа падчас інтэрв'ю агенцтву Associated Press Папа падчас інтэрв'ю агенцтву Associated Press 

Пантыфік: гомасексуалізм – гэта не злачынства

У размове з інфармацыйным агенцтвам Associated Press Папа асудзіў законы, якія крыміналізуюць гомасексуалізм, назваўшы іх несправядлівымі, а таксама заклікаў адрозніваць грэх і злачынства.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік нагадаў, што ў 2008 годзе Святы Пасад выступіў з заявай, у якой заахвоціў пазбягаць “усялякай несправядлівай дыскрымінацыі ў дачыненні да гомасексуалістаў”, а таксама заклікаў краіны “адмовіцца ад крымінальных санкцый супраць іх”. “Мы ўсе дзеці Божыя, і Бог любіць нас такімі, якія мы ёсць, і за моц, з якой кожны з нас змагаецца за сваю годнасць”, - сказаў Францішак.

Папа звярнуў увагу на тое, што “гомасексуалізм – гэта не злачынства”, хоць у многіх краінах за яго прадугледжана крымінальная адказнасць, а ў некаторых нават смяротнае пакаранне. Хтосьці можа запярэчыць, і сказаць, што “гэта грэх”, - дадаў ён, заклікаючы, аднак, “адрозніваць грэх ад злачынства”. Святы Айцец удакладніў, што “грахом таксама з’яўляецца адсутнасць любові да бліжняга”.

Пантыфік спаслаўся на Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, у якім гаворыцца, што людзей з гомасексуальнымі схільнасцямі трэба прымаць, а не маргіналізаваць. “Ніхто не павінен падвяргацца дыскрымінацыі”, - сцвердзіў ён, дадаючы, што гэта тычыцца не толькі гомасексуалістаў.

Катэхізіс кажа, што “абапіраючыся на Святое Пісанне, якое прадстаўляе гомасексуальныя дзеянні як цяжкую форму распусты, Святая Традыцыя нязменна аб’яўляе гомасексуальныя акты безумоўна беззаконнымі. Яны супярэчаць прыроднаму закону, пазбаўляюць палавы акт яго функцыі даравання жыцця. Яны не выцякаюць з сапраўднай эмацыйнай і сексуальнай узаемадапаўняльнасці і ў якім разе яны не могуць быць адобраны” (ККК 2357).

У той жа час падкрэсліваецца, што “даволі значная колькасць мужчын і жанчын маюць прыроджаную тэндэнцыю да гомасексуалізму. Гэтыя людзі не зрабілі свядомага выбару на карысць гомасексуалізму; для большасці з іх гэты стан з’яўляецца цяжкім выпрабаваннем. Да іх трэба ставіцца з павагай, спачуваннем і тактоўнасцю. Трэба пазбягаць у адносінах да іх усякіх праяваў несправядлівай дыскрымінацыі” (ККК 2358).

Адзначаецца, што “людзі, схільныя да гомасексуалізму, пакліканы да цнатлівасці. Дзякуючы дабрадзейнасці самавалодання, што выхоўвае ўнутраную свабоду, часам з дапамогай бескарыслівага сяброўства, малітвы і ласкі сакрамантаў гэтыя людзі могуць і павінны паступова і рашуча набліжацца да хрысціянскай дасканаласці” (ККК 2359).
 

26 студзеня 2023, 11:15
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930