Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас развітання з кардыналам Пэлам Папа падчас развітання з кардыналам Пэлам 

Францішак развітаўся з кардыналам Джорджам Пэлам

Францішак узначаліў абрад апошняга развітання з кардыналам Джорджам Пэлам, арцыбіскупам-эмерытам Сіднэя і былым прэфектам Сакратарыята па эканамічных пытаннях.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Аўстралійскі іерарх адышоў у вечнасць 10 студзеня 2023 года на 81-м годзе жыцця. 14 студзеня на Алтары катэдры базылікі святога Пятра прайшла Імша ў яго інтэнцыі, цэлебрацыю якой узначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ.

Дэкан Калегіі кардыналаў прамовіў гамілію, у якую ўзгадаў пра несправядлівы і балючы прысуд, які спазнаў кардынал Пэл у апошнія гады жыцця, пасля якога быў вымушаны правесці 404 дні ў турме строгага рэжыму, утрымліваючыся, у тым ліку ў ізаляцыі.

“Гэта быў досвед вялікіх пакут, якія ён перанёс з даверам да суджэння Бога, даючы прыклад прыняцця пакарання, таксама несправядлівага, з годнасцю і ўнутраным спакоем. Вера і малітва былі вялікім суцяшэннем і падтрымкай у гэтай сумнай справе”, - дадаў іерарх, нагадваючы, што ў якасці доказу моцы малітвы ў складаныя часы, кардынал Пэл пакінуў свае ўспаміны, напісаныя падчас прабывання ў няволі.
 

14 студзеня 2023, 14:21
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031