Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo: Allegretto
Расклад Падкасты
Разбурэнні на месцы баёў на Паўднёвым Каўказе. Ілюстрацыйнае фота Разбурэнні на месцы баёў на Паўднёвым Каўказе. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў да міру на Каўказе, у Перу і ва Украіне

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, 18 снежня 2022 года, Пантыфік заклікаў да міру на Каўказе. Ён узгадаў таксама пра сітуацыю ў Перу і ва Украіне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я занепакоены сітуацыяй, якая склалася ў Лачынскім калідоры на паўднёвым Каўказе. У прыватнасці, мяне непакоіць дрэннае гуманітарнае становішча насельніцтва, якое пагражае яшчэ больш пагоршыцца зімой. Я прашу ўсе зацікаўленыя бакі ўзяцца за пошук мірных рашэнняў дзеля дабра людзей”, - сказаў Францішак.

“Молімся таксама за мір у Перу, каб спынілася насілле ў гэтай краіне і каб быў абраны шлях дыялогу для пераадолення палітычнага і грамадскага крызісу”, - дадаў Папа.

“Просім Панну Марыю, да сузірання якой нас запрашае літургія ў гэту чацвёртую нядзелю Адвэнту, каб дакранулася да сэрцаў тых, хто можа спыніць вайну ва Ўкраіне. Не будзем забывацца на пакуты гэтага народа, асабліва дзяцей, старых і хворых”, - заклікаў Святы Айцец.
 

18 снежня 2022, 13:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031