Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Sonata per Violino
Расклад Падкасты
Францішак падчас Імшы ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай Францішак падчас Імшы ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай 

Папа прыме ўдзел у Імшы ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай

12 снежня 2022 года вечарам Папа прыме ўдзел у Імшы ў літургічны ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай – апякункі Лацінскай Амерыкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Эўхарыстыя пройдзе ў ватыканскай базыліцы святога Пятра, пры ўдзеле кардыналаў, біскупаў, святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў з краін Лацінскай Амерыкі. Яе будуць цэлебраваць на іспанскай мове.

Упершыню ўрачыстая Імша ва ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай прайшла ў Ватыкане ў 2011 годзе. Яе ўзначаліў Бэнэдыкт XVI з нагоды 200-годдзя незалежнасці краін Лацінскай Амерыкі. Францішак бярэ ўдзел у літургіі кожны год з моманту свайго абрання.

Маці Божая Гвадэлупская з’яўляецца апякункай усяго “лацінаамерыканскага свету”. Яе цудатворны абраз захоўваецца ў аднайменным санктуарыі ў Мехіка. Штогадова храм наведваюць каля 14 мільёнаў пілігрымаў з розных частак свету. Францішак маліўся тут 13 лютага 2016 года, падчас свайго апостальскага падарожжа ў Мексіку.
 

12 снежня 2022, 11:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930