Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La fontana di Villa Medici al tramonto - Andante
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя з нагоды ўручэння Прэміі імя святой Маці Тэрэзы з Калькуты Аўдыенцыя з нагоды ўручэння Прэміі імя святой Маці Тэрэзы з Калькуты 

Пантыфік у Дзень нараджэння падзякаваў дабрачынцам

Францішку споўнілася 86 гадоў. У дзень свайго нараджэння Папа сустрэўся з беднымі, а таксама адзначыў спецыяльнай узнагародай служэнне некалькіх дабрачынцаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Павіншаваць Святога Айца у ватыканскі Апостальскі палац, раніцай 17 снежня 2022 года, прыйшлі каля пяцідзесяці чалавек, сярод якіх былі бедныя, дабрачынцы і манахіні з кангрэгацыі Місіянерак Любові, якія служаць у прытулку для бяздомных на тэрыторыі Ватыкана.

Падчас аўдыенцыі Францішак уручыў тром сучасным “Добрым самаранам” Прэмію імя святой Маці Тэрэзы з Калькуты, устаноўленую Дыкастэрыяй па міласэрным служэнні. 

Узнагароду атрымаў сірыйскі францішканін, айцец Хана Джалуф, які ахвярна служыць сваім суайчыннікам, змучаным вайной, нястачай і насіллем. Другім лаўрэатам стаў бяздомны Джан П’ера, вядомы многім пад мянушкай Вуэ: ён аддае частку міласціны, якую збірае за дзень, тым, хто знаходзіцца ў яшчэ горшай сітуацыі, чым ён сам. Трэці дабрачынец, узнагароджаны Папам – Сільвана Пэдрола, італьянскі бізнесмен, уладальнік прамысловага прадпрыемства ў Вероне, які ахвяруе значную частку свайго прыбытку на дапамогу бедным у Афрыцы, Індыі і Лацінскай Амерыцы, будуючы школы, сістэмы водазабеспячэння і медыцынскія структуры.

“Я дзякую вам за гэты візіт, такі поўны любові і пасланняў: паслання беднасці, паслання блізкасці, паслання братэрства, паслання малітвы – спадчыны, якую заўсёды перадавала Маці Тэрэза”, - сказаў Пантыфік, нагадваючы, што гэта святая прайшла праз сапраўдныя духоўныя буры з цемрай унутры, але заўсёды працягвала маліцца.

“Няхай Маці Тэрэза дапамагае нам з неба жыць беднасцю ў прастаце і малітве. Такім чынам мы зможам дапамагаць іншым,”, - падкрэсліў Францішак, заўважаючы, што хрысціянская дабрачыннасць заўсёды спалучана з блізкасцю, міласэрнасцю і малітвай.

 

17 снежня 2022, 10:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930