Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Святая Імша з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння Святая Імша з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння  

Галоўныя цэлебрацыі з удзелам Папы ў снежні і cтудзені

Імша з нагоды свята Божага Нараджэння і традыцыйнае пасланне Urbi et Orbi – галоўныя падзеі з удзелам Святога Айца ў святочны перыяд.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Расклад галоўных набажэнстваў і публічных мерапрыемстваў, якія пройдуць у бліжэйшыя месяцы з удзелам Папы, абнародавала 30 лістапада 2022 года Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

Вігілійная Імша з нагоды свята Божага Нараджэння распачнецца 24 снежня 2022 года ў 19.30 у базыліцы святога Пятра.

Апоўдні 25 снежня 2022 года Святы Айцец з цэнтральнай лоджыі ватыканскай базылікі звернецца з традыцыйным пасланнем Urbi et Orbi да жыхароў Рыма і ўсяго свету і ўдзеліць ім сваё благаслаўленне.

У суботу, 31 снежня 2022 года, у 17.00 Пантыфік узначаліць у ватыканскай базыліцы святую Імшу з нагоды ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі, а таксама Нешпары і гімн Te Deum у падзяку за мінулы год.

У першы дзень новага 2023 года – ва ўрачыстасць святой Багародзіцы і 56-ы Сусветны дзень міру – у 10.00 Папа будзе цэлебраваць урачыстую Імшу ў ватыканскай базыліцы.

6 студзеня 2023 года ў 10.00 ён узначаліць урачыстую Эўхарыстыю з нагоды свята Аб'яўлення Пана.

У нядзелю Хросту Пана, 8 студзеня 2023 года, у 9.30 Францішак узначаліць святую Імшу і пахрысціць дзяцей у Сікстынскай капэле.

01 снежня 2022, 10:02
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031