Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа са сваёй стрыечнай сястрой Карлай Рапецанэ Папа са сваёй стрыечнай сястрой Карлай Рапецанэ 

Святы Айцец сустрэўся са сваякамі ў П’емонце

Францішак здзяйсняе візіт на радзіму сваіх продкаў – у горад Асці ў вобласці П’емонт на поўначы Італіі. Менавіта з ваколіц гэтага месца ў 1929 годзе яго тата эміграваў у Аргенціну разам са сваімі бацькамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік правядзе ў Асці два дні. Ён прыбыў туды на верталёце з Ватыкана ў другой палове дня 19 лістапада 2022 года, пасля чаго адправіўся на аўтамабіле ў мястэчка Портакамара, каб адведаць сваю стрыечную сястру Карлу Рабецанэ. Яе 90-годдзе стала нагодай для падарожжа Святога Айца.

Затым Францішак завітаў у мясцовы дом для пажылых людзей, да якіх звярнуўся з прывітальным словам і паразмаўляў з кожным з прысутных. Пасля гэтага ён наведаў мястэчка Тыльёле, дзе пражываюць іншыя члены сям’і Бэрголіа.

Візіт Святога Айца ў Асці

20 лістапада, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара сусвету, у катэдральным касцёле Асці Пантыфік будзе цэлебраваць урачыстую святую Імшу, пасля якой зноў сустрэнецца са сваякамі ў рэзідэнцыі мясцовага біскупа – яны разам паабедаюць, а меню будзе ўключаць традыцыйныя п’емонцкія стравы. У другой палове дня Францішак прыме ўдзел у дыяцэзіяльным Дні моладзі. Вечарам ён вернецца ў Ватыкан.


 

19 лістапада 2022, 19:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930