Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа з Каталікосам-патрыярхам Асірыйскай Царквы Усходу Мар Авой III Папа з Каталікосам-патрыярхам Асірыйскай Царквы Усходу Мар Авой III 

Пантыфік сустрэўся з главой Асірыйскай Царквы Усходу

Пад час сустрэчы з Каталікосам-патрыярхам Асірыйскай Царквы Усходу Мар Авой III, Святы Айцец узгадаў агульнае сведчанне мучанікаў і падзякаваў за жаданне знайсці агульную дату святкавання Вялікадня.

Марыя Валодзіна – Vatican News

19 лістапада 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі Каталікоса-патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Аву III. У сваёй прамове Святы Айцец падзякаваў высокаму госцю за сувязі паміж Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу, якія спрыяюць крокам да адзінства, і заахвоціў да сустрэч у сумесным праслаўленні Бога.

Францішак нагадаў аб шматлікіх сустрэчах іерархаў, дэкларацыях дактрынальнага і сацыяльнага характару, працы Змешанай тэалагічнай камісіі, а таксама аб сваім візіце ў Ірак у сакавіку 2021 года.

“Сустрэчы і дыялог, з Божай дапамогай, прынеслі добрыя плады; яны садзейнічалі развіццю душпастырскага супрацоўніцтва на карысць нашых верных, пастырскага экуменізму, які з'яўляецца натуральным шляхам да поўнага адзінства", - сказаў Святы Айцец. Важна, каб на экуменічным шляху мы ўсё больш збліжаліся, не толькі вяртаючыся да нашых агульных каранёў, але і разам абвяшчаючы сённяшняму свету – сведчаннем і словамі жыцця – таямніцу любові Хрыста і Яго Касцёла”.

Святы Айцец адзначыў, што Асірыйская Царква Усходу падзяляе з Халдэйскай Каталіцкай Царквой яркую гісторыю веры і місіі, узорнае жыццё вялікіх святых, багатую тэалагічную і літургічную спадчыну і, асабліва ў апошнія гады, велізарныя пакуты і сведчанне шматлікіх пакутнікаў. На жаль, на Блізкім Усходзе ўсё яшчэ шмат гвалту і нестабільнасці, многія хрысціяне вымушаныя пакідаць свае землі або змагацца за магчымасць застацца, нагадаў Папа, падкрэсліўшы выключную важнасць права на свабоду веравызнання і паўнапраўнае грамадзянства.

"У гэтым кантэксце духавенства і вернікі нашых цэркваў імкнуцца прапанаваць супольнае сведчанне Евангелля Хрыста ў складаных умовах і ўжо жывуць у амаль поўным адзінстве ў многіх месцах,”– адзначыў Францішак, дадаўшы, што агульнае сведчанне з'яўляецца заклікам да малітвы і руплівай працы, каб падрыхтавацца да доўгачаканага дня адзінства, якое не з'яўляецца паглынаннем або зліццём, а братэрскімі зносінамі ў праўдзе і любові.

Францішак выказаў пажаданне ісці ўсё больш братэрскім, сінадальным, агульным шляхам, сустракаючыся адзін з адным, з малітвай і праслаўленнем Пана. Ён падзякаваў Каталікосу-патрыярху за тое, што ён агучыў жаданне знайсці агульную дату святкавання Вялікадня. “2025 год - важная дата. Мы будзем святкаваць гадавіну першага Нікейскага сабора, але таксама мы будзем святкаваць Вялікдзень у адзін дзень”, – нагадаў Святы Айцец.

Напрыканцы сустрэчы Папа падарыў Каталікосу-патрыярху Асірыйскай Царквы Усходу часцінку мошчаў святога апостала Тамаша, заклікаючы да вылячэння агульных ран мінулага.

19 лістапада 2022, 13:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930