Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік даў інтэрв’ю амерыканскаму езуіцкаму часопісу

Папа даў інтэрв’ю амерыканскаму езуіцкаму часопісу America, падчас якога адказаў на пытанні, якія тычыліся шырокага спектру праблем: ад ролі жанчын у Касцёле да вайны ва Украіне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У цэнтры размовы Папы з журналістамі, якая адбылася 22 лістапада 2022 года ў Ватыкане, была сітуацыя каталіцкай супольнасці ў ЗША. Пантыфік выказаў занепакоенасць палярызацыяй пастыраў і членаў Касцёла і пажадаў, каб падзел быў як мага хутчэй пераадолены. Ён нагадаў, што святары і біскупы з’яўляюцца пастырамі, а не палітыкамі, а таксама папярэдзіў амерыканцаў пра небяспеку падзелаў на ідэалагічныя лагеры, што шкодзіць як грамадству, так і Касцёлу ў прыватнасці.

У ходзе гутаркі закраналася і праблема расізму ў амерыканскім грамадстве. “Я хацеў бы сказаць афраамерыканскім католікам, што Папа ведае пра іх пакуты, што ён іх вельмі любіць”, - сцвердзіў Францішак, дадаючы, што “расізм — гэта недапушчальны грэх супраць Бога”.

Адносна вайны ва Украіне Францішак паўтарыў, што Святы Пасад гатовы выступіць пасрэднікам, калі аб гэтым папросяць. У адказ на крытыку, якую ён атрымаў за тое, што не асуджаў непасрэдна Уладзіміра Пуціна, Папа патлумачыў: “Чаму я не называю імя Пуціна? Таму што гэта не абавязкова; усім вядомая мая пазыцыя, якая не залежыць ад таго, ці назаву я Пуціна па імені ці не”. 

Святы Айцец пракаментаваў таксама абвінавачванні ў маўчанні адносна парушэння правоў чалавека ў гэтай краіне, дзеля падтрымання адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай. “Справа не ў тым, каб гаварыць ці маўчаць. Справа ў тым, ці весці дыялог ці не. А дыялог вядзецца да таго пункту, да якога яго весці магчыма”, - сказаў ён. 

Пантыфік падзяліўся думкамі пра ролю жанчын у Касцёле. “Касцёл – гэта больш, чым тыя, хто выконвае святарскае служэнне. Касцёл – гэта ўвесь народ Божы. Касцёл – гэта жанчына. Касцёл – нявеста. І гэта ўздымае годнасць кожнай жанчыны”, - зазначыў ён.

Нарэшце, абмяркоўвалася таксама стаўленне Папы да эканамічных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. Ён сказаў, што, калі гаворыць на гэтыя тэмы, імкнецца кіравацца Евангеллем, у прыватнасці благаслаўленнямі і словамі з 25-га раздзела Евангелля ад Мацвея, дзе Езус кажа, што прысутнічае ў галодным, прагнучым, хворым, вязне... Францішак заўважыў, што клапаціцца пра гэтых людзей – гэта не камунізм, а хрысціянская пазіцыя.
 

28 лістапада 2022, 16:33
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031